Знайсці
30.03.2023 / 09:427РусŁacБел

«Паўзком, на каленях». Што Лукашэнка абяцаў на мінулым пасланні народу і сваім дэпутатам

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка звернецца з пасланнем да парламента і народа. Вырашылі згадаць, якія абяцанні ён раздаваў мінулы раз і як сітуацыя склалася ў рэальнасці.

Фота: сайт Лукашэнкі

Вайна. «Мы вернем Украіну ў лона нашага славянства»

Летась Лукашэнка звяртаўся да сваіх дэпутатаў і народа 28 студзеня. Ён заяўляў, што «грамадскую думку рыхтуюць да непазбежнасці вайны».

«Дык будзе вайна ці не? Так, яна будзе, — разважаў ён. — Але толькі ў двух выпадках: калі супраць Беларусі будзе здзейсненая прамая агрэсія, калі супраць нашай Беларусі будзе развязаная гарачая вайна… Калі на нашага саюзніка, Расійскую Федэрацыю, ажыццявяць непасрэдны напад».

Менш чым праз месяц расійскія войскі ўварваліся ва Украіну ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, наша краіна стала суагрэсарам. Гэта не было адказам на напад — Расія абвясціла пра неабходнасць «дэнацыфікацыі» Украіны.

Тады Лукашэнка прагназаваў, што «мы вернем нашу Украіну ў лона нашага славянства, мы гэта абавязкова зробім». Але Украіна не толькі выстаяла год вайны, але і рыхтуецца да вясенняга контрнаступу.

Лукашэнка таксама пужаў «калектыўны Захад»: «Калі на нашу краіну будзе здзейсненая агрэсія, тут будуць сотні тысяч расійскіх войскаў, якія з сотнямі тысяч беларусаў будуць адстойваць гэтую свяшчэнную зямлю».

Фота: сайт Лукашэнкі

Расійскіх салдат у Беларусі сапраўды стала больш — у кастрычніку Лукашэнка заявіў пра разгортванне рэгіянальнай групоўкі войск. Расійскія вайскоўцы сталі прыязджаць трэніравацца на беларускія палігоны, а беларускія сустракалі іх з хлебам-соллю. Чакалася, што іх будзе каля 9 тысяч. Апроч салдат, перакідалі і тэхніку.

Санкцыі. «Зробім усё, каб просты чалавек не адчуў наступстваў»

Год таму Лукашэнка называў санкцыі «інквізіцыяй нашага часу».

«Санкцыі — традыцыйная практыка сусветнага манапаліста ЗША і іх саюзніка Еўрапейскага саюза. Менавіта такім чынам заўсёды спрабавалі рашаць пытанні з канкурэнтамі. Так яны змагаюцца супраць Кітая, Расіі, Ірана, Венесэулы, Сірыі, а цяпер і Беларусі», — выказваўся ён.

Але паабяцаў, што дзяржава людзей ад санкцый абароніць.

«Зробім усё, каб просты чалавек не адчуў на сабе наступстваў цяперашняга знешняга ціску», — пераконваў Лукашэнка публіку.

Што мы маем? Па выніках 2022 года ВУП краіны ўпаў на 4,7%.

Беларусь страчвае свае пазіцыі як транзітнага хаба. Калі за 2021 год экспарт транспартных паслуг прынёс у казну 1,8 мільярда даляраў, то летась — 1,3 мільярда.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі па выніках 2022 года склала 12,8%. Улады спрабавалі спыніць яе ўручную: 6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны. Сілавікі кінуліся выконваць загад па барацьбе з «неабгрунтаваным павышэннем цэнаў» і ўзбудзілі дясяткі крымінальных спраў. 

Мінулы год азнаменаваўся масавым сыходам міжнародных кампаній і брэндаў з Беларусі. З самых гучных — McDonald’s, які працаваў у Беларусі 26 гадоў. Пра яго сыход з беларускага рынку стала вядома ў лістападзе. Спачатку планавалася, што сетка пяройдзе пад франшызу «Вкусно — и точка», а ў выніку рэстараны працуюць пад шыльдай «Мы открыты». 

Фота: сайт Лукашэнкі

Мінулай вясной прыпынілі сваю дзейнасць сэрвісы анлайн-браніравання атэляў Booking.com і сэрвіс кароткатэрміновай арэнды жылля Airbnb. Сышоў сэрвіс таксі Bolt, які прыйшоў у краіну толькі ў 2020 годзе.

Нямецкая кампанія Henkel і хімічны канцэрн BASF згарнулі сваю дзейнасць у Беларусі, як і Siemens, які пастаўляў на наш рынак абсталяванне і запчасткі для энергетычнай сферы. Сярод тых, хто прыпыніў дзейнасць у краіне, — таксама амерыканскія вытворцы электронных прыстасаванняў і камп’ютарных кампанентаў Intel і AMD, лагістычная кампанія United Parcel Service (UPS), дацкі грузаперавозчык Maersk, кампанія экспрэс-дастаўкі грузаў і дакументаў DHL.

Вядомыя плацёжныя сістэмы — Western Union, American Express, Wise — сышлі з беларускага рынку.

У дадатак да ўсяго закрыліся крамы брэнда моднай вопраткі H&M, прэміум-брэндаў Tommy Hilfiger і Calvin Klein, а таксама крама абутку Timberland.

Беларускі ІТ-бізнэс, у сваю чаргу, актыўна рэлакаваўся за мяжу. Па звестках Белстата, толькі за 11 месяцаў мінулага года адток спецыялістаў з ІТ-сферы склаў 15 тысяч чалавек. 

Wargaming перадаў беларускі і расійскі офісы пад кіраванне піцерскай фірмы Lesta Studio і зачыніў сваю студыю ў Мінску. Свае юрасобы ў краіне ліквідавалі кампанія Flo, якая стварыла мабільны праграму пра жаночае здароўе, і стартап Wannaby. І гэта толькі некаторыя прыклады.

Анонс камісіі па вяртанні. «Паўзком, на каленях»

Год назад Лукашэнка агучыў ідэю па вяртанні эмігрантаў.

«Перш чым вы, каму трэба, хто гэтага заслужыў па законе, адсядзіце ў месцах не такіх аддаленых, мы створым грамадскую камісію. Ну, напрыклад, сустаршынямі могуць быць генеральны пракурор, ну і наш вяшчальнік — Рыгор Азаронак. Далей будзе горш, таму дадому на каленях, паўзком», — выказваўся ён.

У лютым 2023-га Лукашэнка падпісаў указ пра стварэнне камісіі па вяртанні. Камісію ўзначаліў генпракурор Андрэй Швед, у склад увайшлі сярод іншых старшыня КГБ Іван Церцель і прапагандыст Рыгор Азаронак. У прынцыпе, усё, як і абяцаў Лукашэнка.

Праўда, ажыятажу ідэя не выклікала. Як прызнаваў намеснік генпракурора Аляксей Стук, па стане на 6 сакавіка ў камісію паступілі толькі 23 заявы, прычым пераважная большасць не адпавядала заяўленым стандартам. 

Чытайце таксама:

Вырашаць, каму можна вярнуцца, а каму не, будзе спецыяльная камісія на чале з генпракурорам

У Беларусі маюць намер прыцягнуць да адказнасці ўсіх, хто супраць Лукашэнкі

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Дўякуй неверагодным грамадзянам нашае краіны/адказаць/
30.03.2023
конь, у шкарпэтачках на лаўку становяцца і кветачкі амону дораць, дзякуй машам і светам...
0
Не всех дурных война побила/адказаць/
30.03.2023
Anatol Starkou, вот скажи мне, дядя, ты в свои 70 лет прикалываешься так или на самом деле такой? Моё личное мнение, у тебя имеются явные психические отклонения!
1
как ваша фамилия, мыслитель? /адказаць/
30.03.2023
Любая диктатура начинается с популизма и демагогии, а заканчивается репрессиями, международной изоляцией, войной. Потому что даже с таким памяркоўным і рахманым народом невозможно удержать пожизненный трон в таком глобализированном мире, да ещё в центре Европы. Лукашизм однажды канет в лету как коммунизм, фашизм, нацизм, прочие -измы, джамахирии и особые пути с вождями, батьками и елбасы. Человек обделён стратегическим мышлением, живёт одним днём и в мире своих хотелок. Но все его хотелки начиная с 1996 превратились в прах. Точно так же превратиться в прах и его режим. Диктатура наш бренд, это как ляпнуть что керосиновая лампа наша путевдная звезда. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера