Знайсці
30.03.2023 / 07:55РусŁacБел

Памёр Мікалай Жаўнярчук

Памёр адзін з заснавальнікаў і член дырэкцыі гандбольнага клуба «Мяшкоў Брэст» Мікалай Жаўнярчук. Пра гэта 29 сакавіка паведаміла прэс-служба клуба ў тэлеграм-канале.

Мікалай Жаўнярчук. Фота: t.me/meshkovbrest

66-гадовы член дырэкцыі клуба раптоўна памёр. Што стала прычынай смерці не паведамляецца.

Мікалай Жаўнярчук разам з сынамі Анатоля Мяшкова стаяў ля вытокаў стварэння Брэсцкага гандбольнага клуба.

«Ён актыўна дапамагаў запускаць вялікі гандбольны праект. І ў далейшым, на працягу больш чым дваццаці гадоў, на яго падтрымку і параду заўсёды маглі разлічваць як кіраўнікі, так і гульцы «Мяшкоў Брэст». А яго жыццёвы аптымізм, запал і пачуццё гумару назаўжды застануцца ў сэрцах тых, хто калі-небудзь перасякаўся з гэтым выдатным і светлым чалавекам, — адзначылі ў клубе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930