Знайсці
29.03.2023 / 21:35РусŁacБел

Ёсць ідэі і няма грошай? Стартаваў конкурс міні-грантаў для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у Польшчы

Беларускі моладзевы хаб у Варшаве абвясціў вясновы конкурс міні-грантаў для беларускіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў у Польшчы. Праект рэалізуецца пры падтрымцы амбасады Нідэрландаў у Польшчы.

Вы маеце ідэю, якую хацелі б рэалізаваць на карысць Беларусі ці для беларусаў у Польшчы?

Падзяліцеся вашай ідэяй і атрымайце фінансавую і кансультацыйную падтрымку для яе рэалізацыі!

Дэдлайн падачы заявак: 10 красавіка 2023 г. (да 23:59)

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 17 красавіка 2023 года. 

Найлепшыя атрымаюць фінансавую падтрымку ў памеры да 1000 злотых для рэалізацыі ідэі, а таксама неабходныя кансультацыі спецыялістаў.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба запоўніць заяўку па спасылцы

Пытанні і ўдакладненні па конкурсе можна адпраўляць на электронную пошту [email protected].

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930