Знайсці
29.03.2023 / 16:2418РусŁacБел

Кангрэс ЗША рыхтуе новы закон аб дэмакратыі ў Беларусі — Кавалеўскі

Пра падрыхтоўку ў ЗША новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі заявіў прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па замежных справах Валерый Кавалеўскі, падсумоўваючы візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША. 

«Злучаныя Штаты запусцілі стратэгічны дыялог з дэмакратычнымі сіламі, гэта

дазволіць нам распрацаваць той механізм, які будзе дазваляць узаемадзейнічаць на пастаяннай аснове, рабіць больш практычнай дзейнасць Злучаных Штатаў на карысць Беларусі.

У Кангрэсе вядзецца падрыхтоўка новага закона аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі, які будзе ў большай ступені адлюстроўваць ролю Лукашэнкі ў вайне і тыя негатыўныя наступствы, якія гэта нясе для ўсяго свету.

Вядома ж, будуць распрацаваныя новыя палітычныя рэкамендацыі для ўрада Злучаных Штатаў».

Кавалеўскі запэўніў, што ЗША «застаюцца з беларусамі», яны «вельмі прыхільна ставяцца да дэмакратычнага руху». «Разумеюць нашыя складанасці і гатовыя нас падтрымліваць у барацьбе», — сказаў ён.

Каманда Ціханоўскай наведвала Злучаныя Штаты Амерыкі 22—28 сакавіка.

Чытайце таксама:

Ціханоўская ў Сенаце ЗША: Трэба гарантаваць, што ў пасляваенных дамоўленасцях не будзе месца асаблівым інтарэсам Расіі ў Беларусі

Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі пачынае супрацоўніцтва з урадам у выгнанні. Чаго чакаць?

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
совецкий лукашист со знаком качэства/адказаць/
30.03.2023
Anatol Starkou, а мы уже присмотрелись к вашей квартире на Усходе. Не переживайте, все будет в соответствии с законом и в духе советского времени. губопу же тоже нужно где-то жить. Не пропадать же добру
1
Рэальнасьць/адказаць/
30.03.2023
Anatol Starkou , Савецкая Армія памерла ў 1991 годзе, Дзядулька. Вы не герой. Вы халяўшчык. Вы адмаўляецеся ехаць дадому ў Беларусь, бо лукашэнкаўскія «законы аб дармаедах» саджаюць такіх халяўшчыкаў, як вы, за краты.
1
Злы Беларус/адказаць/
30.03.2023
Зацздрасць
Як карысна, нежадаю адказваць на няёмкiя пытаннi, проста назаву чалавека ботам! Цудоуная тактыка у ясветак
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера