Знайсці
29.03.2023 / 13:323РусŁacБел

У Баранавічах пачаўся суд над былым дырэктарам птушкафабрыкі «Дружба». Працэс закрыты

Судовае пасяджэнне па справе былога гендырэктара і экс-сенатара Васіля Маркевіча пачалося раніцай 29 сакавіка. Яго судзяць па дзвюх частках арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару), паведамляе Intex-press.by.

Васіль Маркевіч. Фота: br-k.info

Судовае пасяджэнне праходзіць у закрытым рэжыме.

Першая інфармацыя аб затрыманні на той момант гендырэктара ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» Васіля Маркевіча з'явілася ў ліпені 2022 года. Работнікі прадпрыемства распавядалі, што кіраўніка вывелі ў кайданках проста з кабінета, «нібы за хабар».

Прыкладна праз месяц на дзяржТБ выйшаў сюжэт аб карупцыі ў сельскай гаспадарцы, у якім паведамлялася, што адзін з кіраўнікоў птушкафабрыкі (прозвішча пры гэтым не называлася) «за лабіраванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры заключэнні дагавораў атрымаў хабар у памеры 6 500 даляраў ЗША».

У канцы кастрычніка мінулага года Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу датэрмінова пазбавіў Васіля Маркевіча статусу сенатара. А ў канцы лістапада на «Дружбу» прызначылі новага кіраўніка.

Васіль Маркевіч узначальваў птушкафабрыку «Дружба» з 2003 года. Ён узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», у 2012 годзе быў удастоены звання «Ганаровы грамадзянін Баранавіцкага раёна», а ў 2013-м — звання «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь».

У 2016 годзе Васіль Маркевіч быў удастоены звання «Чалавек года» Брэсцкай вобласці, а ў 2018-м прызнаны найлепшым кіраўніком сярод прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі, перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўвання сельскай гаспадаркі на Брэстчыне. Абіраўся членам Савета Рэспублікі шостага і сёмага скліканняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
9
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
0
даведка/адказаць/
29.03.2023
Коррупция будет продолжать цвести пока засекречивают суды над людьми из окружения Кочановой и Лукашенко.
0
даведка/адказаць/
29.03.2023
Судебный процесс над директором птицефабрики сделали закрытым для защиты прав расчленённой курицы.
1
Янка/адказаць/
29.03.2023
Тут можа і ня быць карупцыі. Ен мог сказаць камусьці, напрыклад, а тэлефоне, што яму не падабаецца Лукашэнка ці нешта падобнае. Канешне яго праслухоўванні. Гэта дастаткова, каб згубіць ўсё
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930