Знайсці
29.03.2023 / 12:372РусŁacБел

У Барысаве школьнік дапамагаў бабулям паднесці торбы, а потым абкрадаў іх

Спачатку ў міліцыю звярнулася 78-гадовая жанчына. Яе кашалёк з гатоўкай і пенсійным пасведчаннем дзіўным чынам знік, паведамляе абласная міліцыя.

Праз некалькі дзён з аналагічнай заявай звярнулася 71-гадовая пенсіянерка. У яе таксама знік кашалёк, у якім знаходзілася буйная для пажылой жанчыны сума грошай — амаль 1100 рублёў.

Як высветлілі аператыўнікі, цяжкія пакеты з прадуктамі заяўніцам дапамагаў данесці да дома адзін і той жа падлетак. «Памочнікам» аказаўся 16-гадовы школьнік.

Аднак мэта ў падлетка была не толькі добрая: юны барысаўчанін, скарыстаўшыся няўважлівасцю пенсіянераў, выкраў з сумак кашалькі.

Скрадзеныя грошы ён адразу патраціў: набыў тэлефон і электронны парагенератар.

Заведзена крымінальная справа па артыкуле «Крадзеж».

Чытайце таксама:

Малады чалавек у Клімавічах парэзаў сябе і прыдумаў злачынства, каб толькі застацца на ноч у дзяўчыны

У Гомелі п'яны мужчына зваліўся ў канаву і загінуў

Мінчук увёў у браўзеры запыт «інтэрнэт-банкінг», перайшоў па першай спасылцы — і страціў 87,5 тысячы рублёў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
добры вечар /адказаць/
29.03.2023
'Аднак мэта ў падлетка была не толькі добрая' То бок была добрая мэта і нядобрая? Нешта не вяжацца. У яго, думаючы была толькі нядобрая мэта.
29.03.2023
Але ж ганьба злоўжываць даверам.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера