Знайсці
28.03.2023 / 20:272РусŁacБел

У Барысаўскім раёне фармуюць батальён тэрабароны з вайскоўцаў запасу

У Барысаўскім раёне фармуюцца штаб і стралковы батальён з ліку вайскоўцаў запасу. Як паведамляе Мінабароны, ваеннаабавязаныя пройдуць мерапрыемствы баявога зладжвання і прымуць удзел у камандна-штабных вучэннях.

«Неабходна сфармаваць штаб Барысаўскага раёна і асобнага стралковага батальёна», — паведаміў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны вайсковага камісарыята Мінскай вобласці Дзмітрый Вальфовіч.

Па словах прадстаўніка тэрабароны рэгіёна, з вайскоўцамі запасу будзе праведзеная індывідуальная падрыхтоўка, зладжванне аддзяленняў і ўзводаў і на завяршальным этапе — штабная трэніроўка.

Удзельнікі пройдуць агнявую падрыхтоўку, а на завяршальным этапе комплекснай праверкі будзе праведзенае камандна-штабное вучэнне.

«На заключным этапе комплекснай праверкі будзе праведзенае камандна-штабное вучэнне, у рамках якога будуць выконвацца задачы па ахове і абароне аб'ектаў тэрытарыяльнай абароны, нясення службы на кантрольна-прапускным пункце, ахова месца размяшчэння, выкананне мерапрыемства падтрымання ваеннага становішча», — патлумачыў Дзмітрый Вальфовіч.

Чытайце таксама:

Рада бяспекі даручыла Мінабароны пачаць распрацоўку новай вайсковай дактрыны

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

У народнае апалчэнне могуць увайсці да 150 тысяч чалавек

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
28.03.2023
Супраць каго ваяваць будзеце, былыя вайскоўцы? Столькі ўсялякіх вайсковых фармаванняў, якімі звярамі ды птушкамі іх толькі не называюць (Смоўж, прусак, пацук ды іншыя шчэ не занятыя), што цывільных амаль не засталося ў краіне. Нават кабет і цётак бяруць.
30.03.2023
Ёсік, это против дрг и против таких как ты, предателей, которые только и ждут, пока импортные вступят на нашу землю.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930