Знайсці
28.03.2023 / 20:123РусŁacБел

Прэм'ер Польшчы паабяцаў больш жорсткія санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі за згоду прыняць ядзерную зброю

Кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі пракаментаваў заяву расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі. Ён анансаваў, што рэжым Лукашэнкі з-за гэтага абавязкова сутыкнецца з больш суровымі санкцыямі Еўрасаюза.

«Гэты крок Расіі… абвяшчэнне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі, безумоўна, прывядзе да абвяшчэння дадатковых санкцый, узровень санкцый будзе значна больш жорсткім для рэжыму Лукашэнкі», — сказаў Маравецкі на прэс-канферэнцыі ў Бухарэсце.

Польскі прэм'ер паведаміў, што вядзе штодзённыя перамовы з іншымі лідарамі Еўрасаюза пра 11-ы пакет санкцый супраць Масквы і што ён будзе ўключаць большую колькасць захадаў, накіраваных менавіта супраць улады Беларусі.

Сама Польшча разглядае магчымасць увядзення дадатковых абмежаванняў на трансгранічныя перавозкі на мяжы з Беларуссю.

«Мы мяжуем з Беларуссю, і ў рамках нашых двухбаковых стасункаў разглядаем магчымасць узмацнення жорсткасці параметраў пасажырскіх і грузавых перавозак, каб даць зразумець, што мы не прымаем дзеянняў, якія служаць Расіі ў яе агрэсіўных дзеяннях ва Украіне», — сказаў Матэвуш Маравецкі.

Чытайце таксама:

«Маліцеся». Дональд Трамп пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.03.2023
еще один переход закроете? лукашенко вам спасибо скажет. 
0
Kastusik/адказаць/
29.03.2023
Freddy, менш ябацек з нумарамi з закатам над балотам будзе у Варшаве... Гэта добра.
29.03.2023
Kastusik, и меньше любителей сидеть одной жопой на двух стульях.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера