Знайсці
28.03.2023 / 21:4118РусŁacБел

Знайшлі дзяўчыну з дэкальтэ, якая прыцягнула ўвагу вядучага салаўёўскай перадачы

У сеціве разляцелася відэа, як вядучы праграмы «Салаўёў Live» Сяргей Карнавухаў у жывым эфіры робіць скрыншот маладой дзяўчыны. Ён глядзеў выступ Лукашэнкі, калі яго ўвагу прыцягнула маладая асоба ў блакітным. Хто ж яна?

Скрыншот сюжэта «Салаўёў Live»

У відэа, пра якое размова, вядучы ўключыў фрагмент прамовы Лукашэнкі за 2 ліпеня 2022 года, дзе той абураўся сцверджанням, што «Пуцін пешкі ходзіць па Беларусі і ўсё вырашае». У зале тады сабралі людзей з розных рэгіёнаў краіны. Выпуск Карнавухава мог бы прайсці незаўважна, калі б не адна дэталь — расійскі вядучы ў жывым эфіры пачаў рабіць скрыншот гледачоў у зале, а менавіта маладой дзяўчыны ў блакітнай сукенцы. Экран яго планшэта быў выведзены ў эфір, таму гэта пабачылі ўсе.

Тая дзяўчына з залы — 21-гадовая Настасся Кузняцова, студэнтка юрфака Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Настасся Кузняцова. Фота: яе старонка «Укантакце»

Яна актыўная ўдзельніца розных мерапрыемстваў, якія арганізуюць Выканкам СНД ці Моладзевы парламент.

У акаўнце дзяўчыны ёсць і фота ў кашулі з нацыянальным арнаментам.

«Жрыца культа прыгажосці», — стаіць у апісанні яе старонкі ў інстаграме. Там жа пазначана, што яна «дзяржслужачая».

«Здавалася, што такая сітуацыя можа адбыцца з кім заўгодна, але дакладна не са мной», — пажартавала сама дзяўчына ў сторыз у інстаграм наконт нечаканай папулярнасці.

«А як заўсміхаўся ў канцы, ну сок», — пракаментавала яна рэакцыю вядучага салаўёўскай перадачы.

Тое выступленне Лукашэнкі напярэдадні дзяржаўнага Дня незалежнасці яна апісала як «на найвышэйшым узроўні».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка/адказаць/
29.03.2023
Она однозначно должна сидеть на пятничном послании народу и парламенту в первом ряду перед Лукашенко. 
0
3 3олотой/адказаць/
29.03.2023
даведка, так что мне - не худеть?
потому что - весна, я собралась худеть... к пляжному сезону
0
Максим Дизайнер/адказаць/
30.03.2023
Ох, Фатима, какая у тебя Фатима!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031