Знайсці
28.03.2023 / 17:30РусŁacБел

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з Наталляй Пінчук

Наталля Пінчук, жонка зняволенага лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, праводзіць цяпер у Вільні сустрэчы з літоўскімі ўладамі, палітыкамі, беларускай дыяспарай, мясцовай універсітэцкай супольнасцю і мас-медыя. Яна сустрэлася і з міністрам замежных спраў Літвы Габрыэлюсам Лансбергісам.

Фота: mfa.lt

Наталля Пінчук найперш падзякавала Ландсбергісу за тое, што літоўская дзяржава ўжо зрабіла і робіць. Яна гаварыла пра патрэбы медычнай і іншай гуманітарнай дапамогі для палітвязняў, а таксама пра патрэбу працягваць візавую і іншую дапамогу для беларусаў, вымушаных з’ехаць са сваёй краіны, ратуючыся ад палітычнага пераследу.

Кіраўнік МЗС Літвы, у сваю чаргу, заявіў, што яго краіна шмат зрабіла і будзе працягваць рабіць для беларусаў, якія цярпяць ад палітычнага пераследу на радзіме, і будзе працягваць выдаваць візы, хоць часам гэта зрабіць складана, бо ў Мінску застаўся толькі адзін літоўскі дыпламат.

Габрыэлюс Ландсбергіс таксама расказаў пра ролю Літвы ў фармаванні пазіцыі Еўрасаюза адносна Беларусі.

З 20 па 31 сакавіка ў Варшаве і Вільні праходзяць «Тыдні салідарнасці» з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і з іншымі беларускімі палітвязнямі.

Чытайце таксама:

У Вільні прэзентуюць кнігу «Алесь Бяляцкі» з удзелам жонкі нобелеўскага лаўрэата

«Гэта маральны аўтарытэт». Мілінкевіч расказаў, хто павінен быць прэзідэнтам краіны ў пераходны перыяд. І назваў імя

Прэм'ер Польшчы сустрэўся з Наталляй Пінчук — жонкай Алеся Бяляцкага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера