Знайсці
28.03.2023 / 17:1655РусŁacБел

«Маліцеся». Дональд Трамп пракаментаваў размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пракаментаваў рашэнне Уладзіміра Пуціна аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі і заклікаў амерыканцаў маліцца.

«Як я і прадказваў, цяпер мы маем справу з сур'ёзнай праблемай», — напісаў Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Трамп заявіў, што ядзерная зброя стала галоўнай тэмай і абвінаваціў у дзеяннях Пуціна не яго самога, а амерыканскі ўрад.

«Гэтая сітуацыя была выкліканая намі. Гэта адбываецца, калі ваш урад кіруе некампетэнтнымі людзьмі. Усё, што я магу сказаць цяпер: Маліцеся», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Ціханоўская ўзняла пытанне ядзернай зброі ў Беларусі на сустрэчы з Саліванам

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
45
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
10
1
Булак/адказаць/
29.03.2023
Шкада няма ўжо Маккэйна. Талковы быў кансэрватар...
0
Союз меча и орала./адказаць/
29.03.2023
35 солидно…обывательский интерес просто как профессионал профессионалу, спасибо коллега , от бывшего ковид эксперта, а ныне военно политического аналитика.
30.03.2023
Пожалуй, здавалася б, на радзіме тэлешэдэўра "Железом по стеклу", грамадзяне не павінны бязглузда давярыць прапагандзе. Але ж не, уся навука прайшла міма. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031