Знайсці
29.03.2023 / 09:217РусŁacБел

Якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Беларусі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі?

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што рашэнне Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі будзе азначаць для Беларусі больш суровыя санкцыі. Спыталі ў эксперта, якія галіны эканомікі яны могуць закрануць.

Чатыры найбольш імаверныя кірункі

«Значная частка таго, што з боку ЕС можна было выкарыстаць, ужо была выкарыстана, таму манеўраў для ўвядзення новых значных і адчувальных санкцый засталося не так шмат», — лічыць эксперт BEROC Зміцер Крук.

Эканаміст не валодае інсайдамі наконт таго, якія менавіта санкцыі могуць быць уведзены ў адказ на размяшчэнне ядзернай зброі. Ён агучвае чатыры найбольш імаверныя кірункі, якія могуць патрапіць пад новыя абмежаванні.

Чыгуначны транзіт

Першы з іх — далейшае скарачэнне і абмежаванне транзіту тавараў чыгуначнымі шляхамі ажно да поўнага закрыцця таварнага руху праз чыгунку. 

«Зыходзячы з таго, што значная частка транзіту кітайскіх тавараў працягвае ісці праз нас у ЕС менавіта чыгункай, то гэта менавіта тое месца, на якое могуць ціснуць. Будуць уплываць на ўсё, што звязана з транзітам.

Пэўнае ўзмацненне абмежаванняў усё яшчэ магчымае і на аўтадарожным транзіце.

Могуць далей вырашацца пытанні адкрыцця ці закрыцця наземных пунктаў пропуску, хоць ступень абмежавання па аўтадарожным руху ўжо даволі высокая», — кажа эксперт.

Адключэнне ад SWIFT

Па-другое, эканаміст лічыць, што ЕС можа пайсці на пашырэнне санкцый у банкаўскім сектары шляхам адключэння беларускіх банкаў ад SWIFT. 

«Колькі банкаў патрапіць пад санкцыі, ужо будзе залежаць ад таго, наколькі высока еўрапейскі бок ацэніць для сябе пагрозу ад дзеянняў Беларусі. Гэта можа быць як поўнае адключэнне ўсіх банкаў, так і толькі часткі, як гэта ўжо адбылося».

Абмежаванні на імпарт

Трэцім пунктам Зміцер Крук называе пашырэнне санкцый на ўвоз тавараў у Беларусь. 

«Цяпер склалася такая сітуацыя, што санкцыі на ўвоз у дачыненні да Беларусі і Расіі адрозніваюцца, таму яшчэ да гэтай заявы Пуціна ішлі размовы пра тое, што ёсць логіка ў іх уніфікацыі. Таму ў гэтым кірунку таксама ёсць патэнцыял да ўзмацнення санкцыйных абмежаванняў», — адзначае эксперт.

Персанальныя санкцыі

Чацвёрты кірунак, куды, на думку эканаміста, могуць распаўсюдзіць новыя абмежаванні, — гэта персанальныя санкцыі ў дачыненні да пэўных асоб. 

«Персанальныя санкцыі не такія адчувальныя для эканомікі цалкам, але вельмі адчувальныя для асобнага бізнэсу. Для пэўных людзей гэта вельмі балючыя пытанні, таму яны робяць усялякія намаганні, каб абысці іх. Пошук такіх асоб і бізнэсу таксама застаецца патэнцыйным кірункам для пашырэння санкцыйнага ціску».

Аднымі з самых адчувальных санкцый для Беларусі з’яўляюцца абмежаванні на экспарт, але яны былі ўведзены яшчэ паўтара года таму.

«Калі казаць агулам, то трэба памятаць, што санкцыі бясконца павялічваць немагчыма, бо ў пэўны момант яны ўпіраюцца ў столь. Калі ўжо амаль усе стасункі разарваныя, то цяжка далей пашыраць санкцыі», — лічыць эксперт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама: 

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю» 

Размяшчэнне ядзерных боезарадаў у Беларусі не супярэчыць Дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі — МЗС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
12
Мойша/адказаць/
29.03.2023
Калі санкцыі ўппрліся ў столь ты раптам разумееш што гэта ўсё фуфло, рэжым як стаяў так і стаіць цьверда на нагох і толькі звфчайныя людзі пачынаюць паміраць ад голада
1
Санкцыі на дурноту/адказаць/
29.03.2023
Наколькі краіна "праглынутая" ці самастойная можна меркаваць па здольнасці краіны праводзіць сваю палітыку. Ці можа краіна выставіць за мяжу расійскую армію? Не? То якім бокам "свіфт" пагоршыць суверэнітэт краіны? Ці можа група дыверсантаў з гэтай чужой арміі узяць штурмам рэзідэнцыю, ці проста перастрэць на дарозе? Можа? Але зноў "свіфт" тут якім бокам? Ці можа гэтая краіна са "свіфтам" удзельнічаць у ядзернай вайне, як ужо удзельнічае ў вайне неядзернай? Інтэграцыйныя карты калі сачыняліся, да санкцый ці пасля? Вайна з Украінай калі планавалася? Усё гэтае вар'яцтва было прыдумана і пачало ўвасабляцца задоўга да санкцый, і раней за 2020 год. Ламанулі бы "свіфт" у жніўні-верасні 20-га, то села бы ўся ментура на задніцу, бо усе іхныя выгоды разам бы спыніліся.
1
Ня трэба ныць!/адказаць/
29.03.2023
Брэст сіла, элект-Прэзідэнт Паўночнай Карэі не выступае ў ААН, Радзе Еўропы, Сенаце ЗША і багата дзе яшчэ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера