Знайсці
28.03.2023 / 16:04РусŁacБел

У Беларусі стварылі ўласныя сарты фундуку і персікаў

У Беларусі пачалі вырошчваць персікі і фундук. У тым ліку ўжо нават вывелі першыя айчынныя сарты гэтых пладоў, паведаміў дырэктар РУП «Інстытут пладаводства» Аляксандр Таранаў.

Плантацыя фундуку пад Маладзечнам

«Надаецца ўвага такой культуры, як фундук. Створаныя тры айчынныя сарты — «Лал», «Яшма» і «Аркадзь». Па гэтай культуры нашым інстытутам арганізаванае навуковае суправаджэнне», — расказаў Таранаў.

Паводле яго інфармацыі, у Маладзечанскім раёне ўжо закладзеныя «дзясяткі гектараў фундуку». Таксама з'явіўся першы раяніраваны гатунак персіка — «Лойка». Ён арыентаваны на прысядзібныя гаспадаркі, прычым для ўсіх абласцей краіны.

«Вывучаюцца і інтрадуцыраваныя сарты, і, калі будзе неабходнасць у кансультацыях па закладцы насаджэнняў, мы дапаможам», — дадаў Таранаў.

Чытайце таксама:

Беларускі арэхавы цуд. Пад Маладзечнам ёсць цэлыя плантацыі фундука, пра якія мала хто чуў

«Хацеў, каб каля кожнай хаты расло яго дрэўца». Сваячка садавода Івана Сікоры правяла экскурсію па яго сядзібе

Жыхар Ваўкавыска са свайго сада персікі носіць вёдрамі. І ўсім рэкамендуе ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930