Знайсці
28.03.2023 / 14:17РусŁacБел

У Турцыі тры апазіцыйныя партыі запатрабавалі зняць з прэзідэнцкіх выбараў Рэджэпа Эрдагана

Зварот у Вышэйшую выбарчую камісію краіны накіравалі Добрая партыя, Партыя дэмакратыі і прарыву, а таксама Партыя Айчыны. Апазіцыя падтрымлівае галоўнага апанента Эрдагана Кемаля Кылычдароглу.

Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP

На думку аўтараў звароту ў выбаркам, вылучэнне дзеючага прэзідэнта супярэчыць Канстытуцыі Турцыі, бо яго бягучы тэрмін — другі па ліку. Анкара сцвярджае, што пасля канстытуцыйнага рэферэндуму 2017 года прэзідэнцкія тэрміны Эрдагана абнуліліся. Выбары прэзідэнта Турцыі пройдуць 14 мая, паведамляе «Радыё Свабода».

Іх не сталі пераносіць, нягледзячы на нядаўні землятрус, ахвярамі якога сталі больш за 50 тысяч чалавек.

Эрдаган і Кылычдароглу — фаварыты перадвыбарнай гонкі. У іх кампаніях пераважае тэма землятрусу.

Галоўная прэтэнзія апазіцыі да прэзідэнта Эрдагана — дрэнная падрыхтоўка ўладаў да пераадолення наступстваў разбуральных падземных штуршкоў і недахопы ў аказанні дапамогі пацярпелым.

Нядаўнія апытанні паказваюць, што кандыдат ад апазіцыі можа набраць больш галасоў, чым дзеючы прэзідэнт.

Пры гэтым некаторыя сацыёлагі дапускаюць, што ў канчатковым рахунку працэнт галасоў можа быць роўны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930