Знайсці
28.03.2023 / 13:46РусŁacБел

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага снегападу абвешчаны і на сераду

У сераду будзе воблачна, па захадзе з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі (снег, мокры снег, ноччу ва ўсходніх раёнах з дажджом).

Фота: БелТА

Ноччу па ўсходняй палове краіны ў многіх раёнах днём месцамі будуць моцныя ападкі. У асобных раёнах мяцеліца, ноччу па ўсходзе слабы галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог — галалёдзіца.

Вецер паўночна-заходні 5-10 м/с, на большай частцы тэрыторыі парывы да 15-20 м/с. У сувязі з гэтым Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 4 — плюс 1 градус. Удзень чакаецца мінус 1 — плюс 4 градусы, а па захадзе — да плюс 6 градусаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930