Пяскоў расказаў, што могуць абмеркаваць Пуцін і Лукашэнка на сустрэчы ў красавіку
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы ў красавіку могуць абмеркаваць у тым ліку і пытанні бяспекі. Пра гэта паведаміў журналістам у аўторак прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас адной з сустрэч
Так ён адказаў на пытанне пра тое, ці плануюцца асобныя перамовы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў і ці будзе на іх абмяркоўвацца ініцыятыва, якая тычыцца сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
«Парадак дня ВДС перш за ўсё, вядома ж, факусуецца на бягучых актуальных пытаннях развіцця нашай Саюзнай дзяржавы. Але пры неабходнасці, вядома, там могуць разглядацца і пытанні, звязаныя з бяспекай. Тым больш тэма ў сувязі з вядомымі падзеямі, у сувязі з недружалюбным асяроддзем нашых краін з'яўляецца вельмі актуальнай», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.
Чытайце яшчэ:
«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»
«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі
ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль





