Знайсці
28.03.2023 / 10:3221РусŁacБел

Размяшчэнне ядзерных боезарадаў у Беларусі не супярэчыць Дагавору аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі — МЗС

Беларусь прадпрымае вымушаныя меры па ўмацаванні бяспекі, лічаць у беларускім знешнепалітычным ведамстве. Прэс-служба апублікавала адказ МЗС Беларусі.

«На працягу апошніх двух з паловай гадоў Рэспубліка Беларусь падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму ціску з боку ЗША, Вялікабрытаніі і іх саюзнікаў па НАТА, а таксама дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза. Гэта прамое і грубае ўмяшанне ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, накіраванае на змену геапалітычнага курсу і змяненне ўнутрыпалітычнага ладу Беларусі, прама супярэчыць абавязацельствам, узятым на сябе асобнымі падпісантамі Мемарандума аб гарантыях бяспекі ў сувязі з далучэннем Рэспублікі Беларусь да Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі (ДНЯЗ). Аднабаковыя прымусовыя меры ў палітыцы і эканоміцы суправаджаюцца нарошчваннем на тэрыторыі суседніх краін — членаў НАТА ваеннага патэнцыялу ў непасрэднай блізкасці ля нашых меж.

Улічваючы названыя абставіны і законныя заклапочанасці і рызыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі, якія вынікаюць з іх, Беларусь прадпрымае вымушаныя дзеянні ў адказ па ўмацаванні ўласнай бяспекі і абараназдольнасці.

Ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам.

Навучанне беларускіх пілотаў, здольных кіраваць самалётамі са спецыфічнымі боепрыпасамі, мадэрнізацыя такіх самалётаў, роўна як і размяшчэнне ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Мінску кантролю за імі, а таксама доступу да адпаведных тэхналогій, ніякім чынам не супярэчаць палажэнням артыкулаў I і II ДНЯЗ», — гаворыцца ў заяве МЗС.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
21
0
Я угораю от цинизма МИД/адказаць/
28.03.2023
В строгом соответствии с международным правом с территории Беларуси российские войска пересекли государственную границу иного суверенного государства ,члена ООН.Эти же войска производили ракетный и иные обстрелы ,вызывая многочисленные разрушения и жертвы...
0
Насочкамі на лаўку/адказаць/
28.03.2023
Хіба, а ўнас законы выконваюцца і выбары ёсць і таму вы на іх хадзілі так
0
Хіба/адказаць/
28.03.2023
А хіба ж не, хадзіў, у новых чаравіках і модным капелюшы, з чырвона-зялёненькай стужачкай. Традыцыя, хіба. А вы, Лаўка ў шкарпэтках, хіба хадзілі ?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера