У Гомелі п'яны аўтаслесар вырашыў пашукаць прыгодаў. І ён іх знайшоў
Здарэнне адбылося ў лютым на вуліцы 60 год СССР, паведамляе адзін з міліцэйскіх тэлеграм-каналаў.
Па тэлефоне паступіла паведамленне ад жыхара аднаго з дамоў пра тое, што невядомы спрабуе адчыніць дзверы машын у двары.
Сведка распавёў, што мужчына корпаўся каля аднаго аўтамабіля, потым каля іншага, чым і прыцягнуў яго ўвагу. Пакуль ён тэлефанаваў, той завёў адну з машын і з'ехаў.
У раёне вуліцы Далёкай супрацоўнікі ўбачылі падобны па прыкметах Фальксваген Пасат, які рухаўся без блізкага святла фар. Пачаўся пераслед, машыну блакавалі і затрымалі 37-гадовага кіроўцу.
Заведзеная крымінальная справа па факце згону транспартнага сродку. Раней падазраваны быў судзімы за аналагічнае злачынства. Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне адміністрацыйнага заканадаўства.
У Баранавічах пʼяны кіроўца знёс сімвал горада
У Мінску кіроўца збіў школьніцу, калі тая пераходзіла дарогу на зялёны





