ЗША пакуль не бачаць прыкмет перакідання ядзернай зброі ў Беларусь
Злучаныя Штаты на гэтым этапе не бачаць прыкмет перакідання Расіяй часткі сваёй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь, заявіў каардынатар па стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі.
Джон Кірбі. Фота: AP/Susan Walsh
«Мы не бачылі ніякага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі або чагосьці падобнага з моманту гэтай аб'явы», — заявіў Кірбі.
«І мы, безумоўна, не бачылі ніякіх прыкмет таго, што спадар Пуцін прыняў нейкага роду рашэнне прымяніць зброю масавага знішчэння, тым больш ядзерную, ва Украіне», — дадаў прадстаўнік Белага дома.
Чытайце таксама:






Каментары
14
ром/адказаць27.03.2023
хаа))) канешне не бачыли перакидвання)) бо яна ужо там перакинута)
30
Тамагавк/адказаць28.03.2023
Калi убачаць што пуцiн прыняу рашэнне то тады ужо нiхто не будзе папярэджаць адразу паляцяць па нас. А вусатая ср.ка збяжыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каранік расказаў, чаму ён радуецца ў гэтым жыцці
 7
«30 чалавек даставілі з пераахаладжэннем, ёсць загінулыя». З'явіліся першыя звесткі пра пацярпелых у Алешках
Святара Вячаслава Адамовіча арыштавалі на 7 сутак
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера