Знайсці
27.03.2023 / 22:1231РусŁacБел

Са «шпіёнам» лукашэнкаўскага рэжыму на Дні Волі ў Вільні пагарачыліся. Ён аказаўся літоўскім журналістам

Літоўскія СМІ высветлілі, што насамрэч чалавек, які здымае беларускую акцыю на камеру, — гэта не былы беларускі сілавік Андрэй Трапашка, а літоўскі журналіст Дарус Матайціс, прадстаўнік Scanpix Baltics у Літве, піша выданне 15min.lt.

Дарус Матайціс здымаў беларускае мерапрыемства для фотабанка Scanpix Baltics. Беларусы прынялі яго за «ціхара». Скрыншот з відэа

«Я не першы раз запісваю мерапрыемствы беларускай апазіцыі ў Літве. Іх фота ў фотабанку Scanpix даволі шмат. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў вельмі блізка да мяне і здымаў мяне на відэа ці тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў мяне назваць сябе, не пытаўся, адкуль я», — расказаў журналіст літоўскаму парталу 15min.

На пытанне, ці звяртаўся да яго ў той вечар хто-небудзь з просьбай паказаць акрэдытацыю, Матайціс адказаў адмоўна.

«Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакументы», — сказаў суразмоўца.

Дарус Матайціс падкрэсліў, што ў Літве пры здымцы ці фотаздымцы публічных мерапрыемстваў не абавязкова мець дадатковы дазвол.

Журналіст быў непрыемна здзіўлены скандалам. Тым больш што паміж ім і лукашэнкаўскім сілавіком, на яго думку, ёсць толькі адно падабенства — яны абодва лысыя. 

Чытайце таксама:

У віленскай паліцыі не прынялі заяву на імавернага «ціхара», які здымаў удзельнікаў Дня Волі

«Байпол» сцвярджае, што выявіў на Дзень Волі ў Вільні «ціхара» з камерай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Глеб Жэглоў/адказаць/
28.03.2023
Аб чым я і казаў, што даішнік, тым больш былы ня можа быць аператыўнікам "ціхаром". Байпол пачынае перагравацца.
2
Anatol Starkou/адказаць/
28.03.2023
Рэальнасьць , У мяне ў Амерыцы ёсць мой Ваенны білет. Савецкі. У ім і ёсць запіс пра мой ВУС і аб тым, што я мл. сержант. Гэтага мне дастаткова.
0
Олег/адказаць/
28.03.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера