Знайсці
28.03.2023 / 07:337РусŁacБел

Ва Украіне новы герой: 21-гадовы баец, які адбіў атаку вялікай групы расіян. Яго ўзнагародзіў сам Залужны

За здзейснены подзвіг салдат 22-га батальёна 92-й механізаванай брыгады Руслан Зубараў (пазыўны «Хіжак», па-ўкраінску гэта значыць «Драпежнік») з рук галоўнакамандуючага атрымаў асабістую ўзнагародную зброю.

Руслан Зубараў («Хіжак») і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны. Фота: тэлеграм-канал «Головнокомандувач ЗСУ»

21-гадовы пехацінец здзейсніў подзвіг у баі пад Сватавам 16 лютага. Хлопец адзін знішчыў штурмавую групу, якая налічвала 12 чалавек, і БТР на адлегласці 5 метраў.

Да гэтага ўкраінскія штурмавікі здолелі прарваць абарону на пяць кіламетраў. Стаяла задача заняць «цвёрдую» абарону. Усе тады разумелі, што будзе нялёгка, але перад гэтым ужо праведзена вялікая работа, таму губляць было няма чаго. Хлопцы акапаліся.

«Хіжак» у сваім тэлеграм-канале адзначае:

«Дзень быў максімальна звычайным, нічога не прадракала, што хоць што-небудзь магчыма. Мы з напарнікам заступілі на пост, адстаялі паўтары гадзіны, заставалася літаральна паўгадзіны, каб змяніцца і пайсці адпачываць. Але мы пачулі гул БМП-2. Падумалі, што гэта дзесьці далёка. Я асабіста ўсё ж вырашыў прыгатаваць процітанкавыя сродкі. Праз літаральна секунд 10 да нас выйшлі па рацыі і паспрабавалі папярэдзіць, што ў наш бок рухаецца тая самая БМП-2. Мы толкам не зразумелі, што нам сказалі па рацыі, бо расіяне выкарыстоўвалі сродкі для глушэння сувязі. Калі нам паўтарылі паведамленне па рацыі, што да нас рухаецца тэхніка, яна ўжо была зусім блізка».

Потым пачаўся сам бой. Хлопец страляў з аўтамата, потым з кулямёта. Затым пачаў адбівацца гранатамі. «Хіжак» загадаў свайму напарніку зарадзіць ручны супрацьтанкавы гранатамёт (РПГ).

«Спачатку я разгубіўся. Секундаў 7 і сабраўся, бо разумеў, што калі нічога не рабіць, потым усё будзе сумна. Кажу яму [напарніку], дай мне РПГ, і ўключаю на запіс камеру — мне трэба зафіксаваць такі момант. Стрэл з РПГ першы раз не спыніў БМП, мабыць, не туды патрапіў. Пасля другога стрэлу БМП перастала страляць. Гляджу па флангах і бачу, як адзін з акупантаў ідзе. Дыстанцыя — тры метры. Следам ідзе яшчэ чацвёра салдат», — распавёў «Хіжак».

Па словах хлопца, акупантаў не спыніла тое, што двое з іх на гэтай пазіцыі хутка сталі 200-м і 300-м, але каманда збіралася наступаць далей. З БМП выйшлі 12 чалавек.

Сам «Хіжак» кажа, што справіўся дзякуючы напарніку, які, нягледзячы на страсенне мозгу, страляў.

«Па-першае, ён навабранец. Ён насамрэч упершыню ў акопе. Усе думаюць, што ён напалоханы. У яго страсенне мозгу, у яго звініць увушшу, а ён робіць тое, што я кажу. Калі б не ён, у мяне нічога не атрымалася б», — кажа баец.

Ён падзякаваў сваім камандзірам і таварышам, якія стаялі далей. Яны зрэагавалі і паспяхова папрацавалі мінамётам. Сам «Хіжак» атрымаў асколачнае раненне. Яны выйшлі з бою без страт. Наступленне было стрымана, вораг адышоў.

Знятае «Хіжаком» відэа хутка абляцела інтэрнэт.

Cалдат 92-й механізаванай брыгады Руслан Зубараў (справа) стаў знакамітасцю

А пазней ён быў запрошаны на інтэрв'ю да журналіста Юрыя Бутусава. У ім герой сказаў, што марыць аб асабістай вінтоўцы калібру 5,56 мм. На жаль, паводле яго слоў, такую вінтоўку ён набыць не можа, бо па законах Украіны гэта можна зрабіць толькі па дасягненні 25 гадоў.

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны атрымаў афіцыйную інфармацыю пра геройства салдата, паглядзеў інтэрв'ю і ўзнагародзіў воіна нагрудным знакам «Залаты Крыж», а таксама ўручыў узнагародную зброю.

Чытайце яшчэ:

Украінскія экіпажы вяртаюцца ва Украіну пасля навучання на брытанскіх танках Challenger 2

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
диз/адказаць/
28.03.2023
Максим Дизайнер, как там москва? пакетик уже себе прикупил перед отправкой на фронт за путина?
2
Блюхер/адказаць/
29.03.2023
Боец первой мировой войны.Окопный герой!
9
Максим Дизайнер/адказаць/
30.03.2023
диз

Прикупил щупальца камчатского краба на Дорогомиловском рынке в Деловом центре, и бутылку Просеко, в 2 раза дешевле, чем в вашем колхозе. Такой ответ устроит?И с чего ты после курсов вдруг "дизом" стал?Шлепать кнопочки в Фигма и сайтики на апворке - это не диз, а овнодиз.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера