Знайсці
0
Valadzimir/адказаць/
27.03.2023
Першае: Рэч Паспалітая - гэта, нагадаю, "саюзная" дзяржава Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага і яна была ўтворана у 1569 годзе. У часы Міколы Гусоўскага Рэчы Паспалітай не існавала. Польшча, паўтару  - НЕ Рэч Паспалітая, а Каралеўства Польскае.

Другое: У Літве-ВКЛ не было "ліцвінскага" зубра, і наогул НЕ было НІЧОГА "ліцвінскага".
І ім усё было ЛІТОЎСКАЕ"Ліцвінскі" - недарэчна-абсурдны прыметнік, які прыдумалі сучасныя белоруссы - для таго, як можна зразумець, каб неяк абыйсьці "традыцыю", згодна зь якой пад прыметнікам "літоўскі" зараз "разумеецца" толькі тое, што тычыцца суседзяў, "балтаў"-ліетувісаў. Гэтым недарэчным, ніколі не існаваўшым прыметнікам ("ліцвінскі") белоруссы пачалі пазначаць усё тое, што яны лічаць славянскім, "беларускім" кампанентам Вялікага Княства Літоўскага. 
Дык вось нагадаю, што "традыцыя" пад прыметнікам "літоўскі" разумець "балтаў", а краіну Ліетуву называць "Літвой" - фальсіфікатарскія.  А выдуманы прыметнік "ліцвінскі" - падтрымлівае гэтую фальсіфікацыю гісторыі. Яны вынікаюць з фальшывай "балцкай" канцэпцыі паходжаньня літвы, якую "ўдалбілі" ў галовы "белоруссов" яшчэ з савецкіх, ды не - з царскіх часоў, а потым падтрымалі "беларускія нацыяналісты" ў часы "нацыянальнага адраджэньня". (Нагадаю, што "балты"-ліетувісы нават не могуць патлумачыць этымалогію слова "літва"). У чарговы раз нагадаю, што ў летапіснай першакрыніцы ў паведамленьні аб рассяленьні славянскіх плямёнаў запісана: "друзии лютичи литва". Гэта значыцца літвіны ВКЛ - гэта славяне, нашчадкі палабскіх мігрантаў лютічаў.  А "балты" ВКЛ і сёняшнія - ліетувісы (летувяй).

Трэцяе: называць Міколу Гусоўскага "беларускім патрыётам" - абсурд і таксама фальсіфікацыя гісторыі. Белоруссы-беларусы - новаствораны ў 19 ст. народ, у значнай ступені "прадукт" Расейскай імперыі, - амаль цалкам пазбаўлены гістарычнай памяці і суб'ектнасьці.  А літвіны ВКЛ - амаль нацыя, прычым нацыя імперская, эліта якой, без сумненьня, памятала сваю папярэднюю гісторыю, была суб'ектнай і адной са сваральніц еўрапейскай гісторыі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера