Знайсці
27.03.2023 / 18:553РусŁacБел

КДК расказаў, як таксісты маштабна ўхіляліся ад выплаты падаткаў

Камітэт дзяржкантролю даў справаздачу пра расследаванне буйной справы, звязанай з перавозкамі для сэрвісу «Яндэкс.Таксі». Шэраг прадпрымальнікаў падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Паводле паведамлення КДК, падазраваныя ў 2020—2023 гадах рэгістравалі суб'екты гаспадарання, у якія наймаліся таксісты. Далей заключаліся дамовы з «Яндэкс.Таксі» на аказанне паслуг. Пры гэтым выручка, атрыманая кіроўцамі, хавалася, заробкі ім плаціліся «ў канвертах».

«Для супрацьдзеяння выяўленню і спыненню незаконнай дзейнасці суб'екты гаспадарання, ад імя якіх аказваліся паслугі таксі, перыядычна мяняліся, а ў якасці дырэктараў і заснавальнікаў выступалі замежныя грамадзяне. Адпрацаваўшы некалькі месяцаў, суб'екты гаспадарання спынялі сваю дзейнасць, а нелегальная дзейнасць «пераводзілася» на іншыя прадпрыемствы. Усяго ў схеме было задзейнічана звыш 15 суб'ектаў гаспадарання», — расказалі ў КДК.

У выніку, паводле ацэнкі камітэта, было ўтоена ад падаткаў больш за 10 млн рублёў выручкі, а заробак «у канвертах» атрымлівала больш за тысячу кіроўцаў. Большасць з іх працавала нелегальна, без афіцыйнага працаўладкавання. Шкода ад нявыплаты падаходнага падатку з заробкаў ацэненая больш чым у 2 млн рублёў.

«За ўхіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні ў бюджэт падаходнага падатку Дэпартаментам фінансавых расследаванняў распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 2431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Актыўныя ўдзельнікі незаконнай схемы затрыманыя, на іх маёмасць накладзены арышт», — гаворыцца ў паведамленні КДК.

Паводле інфармацыі камітэта, з мінулага года ў сувязі з падатковымі парушэннямі ў таксі было заведзена 17 крымінальных спраў, а сума шкоды па іх перавысіла 9 млн рублёў. У асноўным парушэнні звязаныя з выплатай заробкаў без адлюстравання ў бухгалтарскім уліку.

Чытайце таксама:

«Пасажыраў можна класіфікаваць на дзве групы: нармальныя і ненармальныя». Таксіст расказаў пра незвычайныя здарэнні ў сваёй практыцы

У Гродне ёсць таксі для жывёл «Вожык». Як гэта працуе

Каля 300 кіроўцаў Яндэкс Go ў Мінску засталіся без заробку праз ашуканства

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Епее/адказаць
27.03.2023
А дзяржава не ўхіляецца сплочваць паўтары тысячы эўра заробку?
0
анатам/адказаць
27.03.2023
Проблема не в налогах, а "силовиках", которых расплодилось, как блох на собаке...
0
Диана/адказаць
27.03.2023
Принципиально никопейки не плачу хунте кроме комуналки. Машину продала и транспорт стал бесплатно) Пусть сами кормят эту свору ментов и дармоедов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930