Знайсці
27.03.2023 / 15:32РусŁacБел

Дырэктара буйной кампаніі асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» па сямейным фота з маршу

Дырэктара ЗАТ «Авангард Лізінг» Антона Андрэнку асудзілі ў судзе Ленінскага раёна Мінска 13 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

 Дырэктар ЗАТ «Авангард Лізінг» Антон Андрэнка

Суддзя Марына Клімчук прызначыла яму два з паловай гады «хатняй хіміі». Да гэтага бізнэсоўца ўтрымлівалі тры месяцы на Акрэсціна за «рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў», а потым перавялі на Валадарку па крымінальным артыкуле.

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», восенню 2022 года па «даносе неабыякавых грамадзян» адбыўся налёт сілавікоў на кампанію «Авангард Лізінг», у выніку якога па адміністрацыйных артыкулах арыштавалі 13 чалавек, у тым ліку дырэктара арганізацыі і яго памочніка.

11 чалавек выпусцілі пасля першых «сутак», а Антона Андрэнку і яго памочніка Аляксея судзілі яшчэ некалькі разоў. Як распавялі праваабаронцам іх былыя сукамернікі, судзілі іх за «рэпосты экстрэмісцкіх матэрыялаў» паводле арт. 19.11 КаАП. Па папярэдняй інфармацыі, іх судзілі шэсць разоў агулам на 90 сутак.

«Іх трымалі на Акрэсціна ў пякельных умовах», — кажа адзін з сукамернікаў.

Пакуль Антона Андрэнку ўтрымлівалі на Акрэсціна, супрацоўнікі сілавых структур знайшлі ў яго сямейнае фота з аднаго з маршаў у 2020-м годзе. За гэта супраць мужчыны завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Дырэктара кампаніі «Авангард Лізінг» змясцілі пад варту ў СІЗА-1, дзе ўтрымлівалі некалькі месяцаў да суда.

13 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Мінска Антона Андрэнку асудзілі да двух гадоў і шасці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера