Знайсці
27.03.2023 / 15:168РусŁacБел

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

Заява Крамля пра размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю і чарговая хваля канфрантацыі з Захадам.

Ракетныя комплексы «Іскандэр» могуць выступіць носьбітамі тактычнай ядзернай зброі, якую Расія збіраецца размясціць ў Беларусі. Фота: Wikipedia Commons

Такое меркаванне ў сваім відэастрыме выказаў вайсковы эксперт Алег Жданаў. Прыняўшы рашэнне аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі, Пуцін вырашыў пасварыцца з усімі. Гэта рашэнне таксама ідзе ўразрэз з устаноўкамі Кітая, які настойліва заклікаў да невыкарыстання ядзернай зброі ў вайне.

Зброя будзе знаходзіцца ў юрысдыкцыі Расійскай Федэрацыі, але тэрытарыяльна — гэта Беларусь.

Гэта азначае, што краіны НАТА ўключаць Беларусь у пералік магчымых праціўнікаў. Беларусь таксама патрапіць у спіс краін для ядзернага ўдару. Такое рашэнне сведчыць аб тым, што Лукашэнка паступова саступае свае пазіцыі ў плане экспансіі Расіі.

Заява Крамля аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі — крык адчаю, мяркуе ўкраінскі эксперт. Крэмль ужо не ведае, як спыніць сваё паражэнне. Гэта апошні яго козыр. Пуцін хоча запалохаць у першую чаргу НАТА, бо асноўнымі кірункамі прымянення тактычнай ядзернай зброі могуць быць балтыйскія краіны і Польшча.

На думку эксперта, супраць Украіны няма сэнсу яе выкарыстоўваць. На мяжы Беларусі знаходзіцца малакаштоўнае са стратэгічнага пункту гледжання Палессе. А тактычная зброя мае малы радыус паражэння.

Пакуль гэта толькі словы. Але калі яны стануць справай, то гэта ператворыцца ў сур'ёзны канфлікт з НАТА

Нягледзячы на гучныя заявы, застаецца пытанне тэхнічнага стану ядзерных боезарадаў і іх гатоўнасці да выкарыстання, адзначае Жданаў.

Чытайце яшчэ:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Расійскі эксперт прызнаў перавагу тактыкі ўкраінскай арміі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
27.03.2023
Ага, а то да 20 года Беларусь была ў ЕС і НАТА. А як толькі людзі прагаласавалі, то адразу "дапамаглі Пуціну"
1
Нічога Эўропа ўжо ня зможа/адказаць/
27.03.2023
Рыгор, Эўропа думае як бы лішні цэнт не згубіць, вайны так ім не выйграць.
0
Освободите страну от мозаичного/адказаць/
27.03.2023
Введите международный миротворческий контингент. Это уже фактическое превращение страны в Сев Корею и это недопустимо. Хватит глубочайших озабоченностей
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера