Знайсці
27.03.2023 / 13:3310РусŁacБел

Пяскоў заявіў, што санкцыі не зменяць планаў РФ размясціць ядзерную зброю ў Беларусі

Рэакцыя Захаду, у тым ліку магчымыя санкцыі супраць РФ, не паўплываюць на планы Масквы размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

Дзмітрый Пяскоў. Фота: kremlin.ru

«На планы Расіі такая рэакцыя, безумоўна, паўплываць не можа. Прэзідэнт [Пуцін] усё патлумачыў у сваёй заяве, якую ён зрабіў у суботу. Да гэтага дадаць няма чаго», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці можа паўплываць на пазіцыю Масквы па размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі рэакцыя Захаду, у тым ліку пагрозы ўвесці санкцыі супраць РФ.

Уладзімір Пуцін заявіў у суботу, што Аляксандр Лукашэнка даўно ставіць пытанне аб магчымасці размяшчэння на тэрыторыі сваёй краіны расійскай тактычнай ядзернай зброі.

«Аляксандр Рыгоравіч мае рацыю, ён кажа: «Ну слухайце, мы ж вашы найбліжэйшыя саюзнікі. Чаму амерыканцы сваім саюзнікам робяць гэта, на іх тэрыторыі размяшчаюць, вучаць, дарэчы кажучы, іх экіпажы, іх лётчыкаў выкарыстоўваць пры неабходнасці гэты від узбраенняў», — сказаў прэзідэнт Расіі.

«Мы дамовіліся, што мы зробім тое ж самае, не парушаючы сваіх абавязацельстваў, падкрэслю, не парушаючы сваіх міжнародных абавязацельстваў па нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Мы ўжо дапамаглі нашым беларускім калегам абсталяваць іх самалёты, самалёты беларускіх ВПС. 10 самалётаў гатовыя для прымянення такога тыпу зброі», — заявіў Пуцін.

У ЕС заявілі пра гатоўнасць адказаць новымі санкцыямі, калі Беларусь не перадумае размяшчаць на сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю Расіі. «Размяшчэнне Беларуссю расійскай ядзернай зброі азначала б безадказную эскалацыю і пагрозу еўрапейскай бяспецы. Беларусь можа спыніць гэта, гэта яе выбар. ЕС гатовы адказаць далейшымі санкцыямі», — напісаў кіраўнік дыпламатыі Еўразвяза Жазэп Барэль у твітары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Valadzimir/адказаць/
27.03.2023
Мяркую, павышэньнем ставак Захад не запалохаць, яны й самі гэта выдатна ўмеюць рабіць. Ды й Захаду расейскія "Іскандэры" з ЯЗ, размешчаныя у РБ, аказваецца, і не будуць пагражаць! Да зоны паражэньня "Іскандэраў", разьмешчаных у Калінінградскай вобласьці, "беларускія" "Іскандэры" дадаюць толькі... палову Венгрыі, палову Румыніі, і Малдову! https://politikus.info/events/150750-iskander-m-v-belorussii-rasshiryayut-radius-porazheniya-v-evrope.html 
Здаецца, ні Румынія, а тым больш Венгрыя ніякіх агрэсіўных намераў у дачыненьні "Саюзу РБ-РФ" не выказвалі. Тады навошта гэтая суета? Толькі дзеля таго, што у РБ значна большыя, у параўнаньні з Калінінградскай вобласьцю, тэрытарыяльныя магчымасьці для манёўру?...
Але ж у Захада (НАТА) такіх магчымасьцяў яшчэ больш - ад Балтыкі да Прычарнамор'я.
0
Железный Дровосек /адказаць/
27.03.2023
Когда санкции животворящие развалят недоразвитую орду,тогда характер песен несколько изменится у этой усатой грозы Западу.
0
Шпіль/адказаць/
28.03.2023
Калі кажа не паўплываюць - значыць паўплываюць
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера