Знайсці
27.03.2023 / 13:1025РусŁacБел

«Байпол» сцвярджае, што выявіў на Дзень Волі ў Вільні «ціхара» з камерай

«Байпол» паведамляе, што 25 сакавіка ў Вільні пры правядзенні святочных мерапрыемстваў да Дня Волі «ўважлівымі беларусамі быў заўважаны мужчына, які, знаходзячыся ў баку ад удзельнікаў свята фіксаваў тое, што адбываецца, на відэакамеру». «Байпол» сцвярджае, што ідэнтыфікаваў чалавека і што гэта былы міліцыянер.

«Байпол» сцвярджае, што «ціхаром» аказаўся жыхар Мінска, былы супрацоўнік міліцыі — старшы інспектар аператыўна-дзяжурнай службы ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Трапашка Андрэй Уладзіміравіч.

«Байпол» паведамляе, што інфармацыя пра Трапашку перададзена зацікаўленым асобам.

Таксама «Байпол» просіць усіх, каму нешта вядома пра гэты выпадак, звяртацца да іх.

Upd. Пазней высветлілася, што гэта не ціхар, а літоўскі журналіст.

Са «шпіёнам» лукашэнкаўскага рэжыму на Дні Волі ў Вільні пагарачыліся. Ён аказаўся літоўскім журналістам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Anatol Starkou/адказаць/
27.03.2023
Не памятаю даклада нават год - ці то 1990, ці то 1991. чаго сабраліся не памятаю. Час быў такі - трэба было гуртавацца ў натоўп.Ён стаіць насупраць ВС. Дзве шарэнгі між намі (натоўпам) і ВС. Я, як і ўсе, нешта крычу за ўсё харошае супраць усяго дрэннага. І раптам чую ў свой бок: "Камуніст ты!" У мяне адвалилася пасць. Я быў шакіраваны такім зваротам да мяне. Павярнуўся у правы бок. На мяне не дружалюбна глядзеў фатограф Пазьняка, з якім яне быў знаёмы, але часам бачыў яго на мітынгах ці шэсцыях з удзелам Зянона. (Таго фатографа ўжо даўно няма разам з намі.) Я адвярнуўся ад яго і працягваў свой удзел у чалавечым райку ля ВС.

Тут для моладзі растлумачу, што быў тады такі час у нашай гісторыі, калі мы беларусы лаяліся між сабой так: "Камуніст ты!" - "Сам ты камуніст!"
Прашоў гэты час і мы - тыя хто так ці інакш былі датычны да бчб тэмы, сталі між сабой шукаць кадэбістаў і шукаем іх дагэтуль. Артыкул НН таму доказ.
0
Толік Старк/адказаць/
27.03.2023
Anatol Starkou, дык ты камуніст, ці не? У тваёй гісторыі пра гэта ніводнага слова.
0
Anatol Starkou/адказаць/
27.03.2023
Толік Старк, Я пазьняковец!  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829