Знайсці
27.03.2023 / 10:507РусŁacБел

У Стаўрапалі знойдзены застрэленым Герой Расіі, які ўдзельнічаў у вайне ва Украіне ў 2014 годзе

Цела Героя Расіі Дзмітрыя Лісіцкага з агнястрэльным раненнем было знойдзена каля 10 раніцы 26 сакавіка ў яго кватэры ў Стаўрапалі, паведаміла сёння «База».

Пра смерць Лісіцкага ўкраінскія СМІ напісалі ўчора. Яны расказалі пра гэта як пра «ліквідацыю» і «помсту за Ілавайск».

«Сёння ўкраінскія воіны зноў адпомсцілі за Ілавайск — ліквідавалі камандзіра 1-га батальёна 247-га дэсантна-штурмавога палка Дзмітрыя Лісіцкага», — 26 сакавіка напісаў украінскі журналіст Юрый Бутусаў.

«База» сёння выказала іншую версію: нібыта падпалкоўнік Дзмітрый Лісіцкі скончыў жыццё самагубствам.

Дзмітрый Лісіцкі камандаваў 1-м дэсантна-штурмавым батальёнам 247-га дэсантна-штурмавога палка. Ён ваяваў у Абхазіі, Чачні, Югаславіі, Украіне і інш., а ў 2015 годзе за Ілавайск атрымаў званне Героя Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
фашыстаў трэба ліквідаваць нават у ложку/адказаць/сачыць
27.03.2023
Мнение, Смецце можна ўтылізаваць паўсюль. Ён не ваяваў, а ладзіў генацыд украінцаў.
0
бабруйчанін/адказаць/сачыць
27.03.2023
Мнение, Спачатку патрэбна даведацца а пасля выказваць.." мнение". Наконт " ілавайскага катла" Была дамоуленнасць з " кіраунікамі военымі рф" аб " карыдоре дзля ЗСУ" Дамоуленнасць!!!! Пад час выхада пачауся расстрэл калон.. Сведчанне у адкрытам доступе з двух бакоу . Пытанне ? ..якое зараз мнеение??
27.03.2023
судя по лицу покойный отличался высоким интеллектом.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031