Знайсці
27.03.2023 / 10:315РусŁacБел

Якія імёны часцей за ўсё даюць нованароджаным дзецям у сталіцы. Названы папулярныя і рэдкія імёны

За 2022 год у сталіцы нарадзілася 15 493 дзіцяці. Якімі імёнамі назвалі нованароджаных, карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» расказала начальнік аддзела натарыята, ЗАГСаў і ліцэнзіятаў у сферы юрыдычных паслуг Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Юлія Міхалап.

Імя Сафія ўжо некалькі гадоў зʼяўляецца самым папулярным жаночым імем. За мінулы год яго ўладальніцамі сталі 392 дзяўчынкі.

На другім месцы — Марыя (303).

Ганнай названы 302 мінчанкі, Алісай — 297, Евай — 291.

Станіслава, Хлоя, Ядвіга, Юнона, Таіса, Жанна і Галіна ўвайшлі ў лік рэдкіх імёнаў.

Сярод мужчынскіх летась самым папулярным аказалася імя Міхаіл — так назвалі 374 хлопчыкаў.

Пасля яго — Арцём (330), Мацвей (327), Марк (316), Раман (296).

А вось імёны Спартак, Мір, Марс, Васіль, Пракоп, Валерый у 2022 годзе сустракаліся рэдка.

Ужо некалькі гадоў захоўваецца заканамернасць: хлопчыкаў у сталіцы нараджаецца больш. Мінулы год не стаў выключэннем — 7847 хлопчыкаў і 7646 дзяўчынак.

Міхалап адзначыла, што дзіцяці можна даць не больш за два імёны. Пры гэтым асноўным будзе лічыцца тое, якое ўказана ў акце нараджэння першым.

— Галоўны крытэр пры выбары імя — яно не павінна супярэчыць нормам грамадскай маралі, — сказала суразмоўніца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
9
Сумна
4
Абуральна
3
27.03.2023
Рэальнасьць , почитайте -
почему имя светлана не признается церковью 
3
читай завет/адказаць/
27.03.2023
св, это все от лукавого
0
Рэальнасьць/адказаць/
27.03.2023
св, Праваслаўная Царква сапраўды прызнае імя «Сьвятлана». Гэтае імя ёсьць у ейнай календары сьвятых. Сьвята сьвятое Сьвятланы адзначаецца 26 лютага й 2 красавіка. «Сьвятлана» — гэта славянская форма грэчаскага імя «Фотыні». Коранем абедзьвюх назваў з'яўляецца слова «сьвятло». 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930