Знайсці
27.03.2023 / 09:308РусŁacБел

Колькі каштуе «хілтан» для пʼяніцы ў сацыяльна арыентаванай дзяржаве? Вы здзівіцеся

У рэдакцыю «Вячэрняга Брэста» звярнулася мясцовая жыхарка. Яна распавяла, што муж яе любіць пасядзець з сябрамі, што часам заканчваецца ў медыцынскім выцвярэзніку. Нядаўна пасля такога начлегу муж заявіў, што за пастой прыйшлося выкласці амаль сто рублёў. «Нешта не верыцца…» — напісала гараджанка ў рэдакцыю.

Рэдакцыя патлумачыла, што выцвярэзнік у сучаснай інтэрпрэтацыі (камеры з драўлянымі тапчанамі) называецца спецізалятарам.

Сумы плацяжоў за начлег вымяраюцца базавымі велічынямі. На сённяшні дзень сутачны рахунак за паслугі спецізалятара складае 92 рублі 50 капеек. Гэта не штраф, гэта сама «паслуга». Але магчымы яшчэ і штраф за адміністрацыйнае правапарушэнне.

Заплаціць за начлег трэба ў месячны тэрмін. Калі гэтага не зрабіць, судовы выканаўца спагоніць грошы прымусова.

Прычым з утрыманнем дадатковай натарыяльнай дзяржпошліны, а гэта яшчэ 55 рублёў 50 капеек.

Выданне нагадвае, што ў Савецкім Саюзе выцвярэзнік абыходзіўся пʼянюжцы ў суму не больш за адзін рубель, гэта пры тым, што заробак быў у сярэднім 150 рублёў у месяц. То-бок, недзе 150-я частка заробку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
23
Ха-ха
53
Ого
7
Сумна
1
Абуральна
17
0
Японскі баклажан/адказаць/
27.03.2023
Vik, бывала, у пачатку 90-х, пойдзеш у рэстаран, ну, маладыя ж зусім былі, дык што ж, не сядзець жа сычом панурым у хаце. Там дзяўчаты, там туды-сюды, весялей. А шакалы падгоняць бобік, у бліжэйшы завулак, і сядзяць, пільнуюць, калі наведвальнікі разыходзіцца пачнуць, увечары пазьней. Зразумела ж, хто-ніхто нападпітку будзе, але паводзяць сябе прыстойна, інтэлігентна, не гадзяць, да людзей не чапляюцца, жанчынам рукі падаюць на ганку, жартуюць. І вось тут во, у гэты момант, шакалы браліся "працаваць", дыхніце-выдыхніце, пашпарт-пляшпарт, чапляюцца, свавольнічаюць, выклікаюць "непадпарадкаваньне" й грузяць чалавека ў бобік. Аднаго-другога адвозяць, і зноў ў завалу сваю рушаць. Так і "адпрацоўвалі". На вакзалах у той жа час злодзеі гопстопілі, і ніводнага мянта побач, бо ў іх "справы" больш важныя былі...
0
Студент/адказаць/
28.03.2023
У жанчыны проблема не в том, что муж алкаш, а что дорого берут за услуги вытрезвителя! На каком месте мозги?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.04.2023
Анэлька

Да, больше дарить вам квартир, машин, пока сама на булавки "работаешь", и дачушак по заграинцам прыстраиваешь. Трезвым аленем манипулировать проще.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930