Знайсці
26.03.2023 / 23:052РусŁacБел

У НАТА асудзілі безадказную ядзерную рыторыку Пуціна

У НАТА падкрэслілі, што на гэты момант не назіраюць ніякіх змен у ядзернай палітыцы Расіі і не бачаць неабходнасці мяняць сваю.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін у Крамлі, кастрычнік 2022 года. Фота: AP

НАТА раскрытыкавала Расію за «небяспечную і безадказную» ядзерную рыторыку пасля таго, як прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што РФ размесціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters у нядзелю, 26 сакавіка.

«НАТА праяўляе пільнасць, і мы ўважліва сочым за сітуацыяй. Мы не назіраем ніякіх змен у ядзернай палітыцы Расіі, якія прымусілі б нас скарэктаваць сваю ўласную», — заявіў прадстаўнік альянсу.

Тлумачэнне Пуціна, што РФ размяшчае ядзерную зброю ў Беларусі, так як краіны НАТА таксама размяшчаюць яе на сваіх тэрыторыях, «цалкам уводзіць у зман», дадалі ў альянсе.

«Саюзнікі па НАТА дзейнічаюць пры поўным выкананні сваіх міжнародных абавязанняў. Расія паслядоўна парушала свае абавязанні па кантролі над узбраеннямі, зусім нядаўна прыпыніўшы свой удзел у новым Дагаворы аб стратэгічным наступальным узбраенні», — заявіў прадстаўнік НАТА.

Раней стала вядома, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.

Міністэрства абароны ЗША паведаміла, што няма ніякіх прыкмет, якія паказвалі б на тое, што Расія рыхтуецца ўжыць ядзерную зброю.

Чытайце таксама:

Кізім пра ядзерную зброю ў Беларусі: Зразумела, навошта гэта Пуціну, але навошта беларусам?

Балгарыя заклікала да перамоў пасля слоў Пуціна пра ядзерную зброю ў Беларусі

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Я таксама асудзіў гэтую рыторыку/адказаць/
27.03.2023
Ну асуджаць мы ўсе ўмеем, а вось рабіць нешта каб супрацьстаяць гэта іншая справа.
1
Ну што, невераятныя, перамаглі мы???/адказаць/
27.03.2023
А казалі разумныя блогеры і людзі неверагодным: не выходзьце, расея гэтым скпрыстаецца, дык не, на слухаць пазнякоўцаў, вось цяпер маем гэта і гэта мае харошыя ўжо не на год, гэта на дзесяцігодздзі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930