Знайсці
26.03.2023 / 22:3315РусŁacБел

Адстаўка Завальнюка — умова вяртання Чырвонага касцёла

Пра гэта заяўляе «Хрысціянская візія» са спасылкай на ўласныя крыніцы. Сцвярджаецца, што кіраўніцтва Каталіцкага касцёла ўжо шукае замену пробашчу Чырвонага касцёла Уладзіславу Завальнюку, які кіруе ім з 1990 года, калі святыню перадалі вернікам пасля савецкай канфіскацыі.

Калі чыноўнікі забаранілі праводзіць набажэнствы ў Чырвоным касцёле, пробашч сам напісаў заяву, каб яму дазволілі даглядаць тэрыторыю храма. На фота Уладзіслаў Завальнюк прыбірае снег

Раней тэлеканал «Белсат» паведамляў, што ксяндза Уладзіслава ўжо спрабавалі нядаўна перавесці пробашчам у парафію Ракава каля Мінска. Але ён здолеў пераканаць, што «гэта будзе непрыгожа адносна нашай парафіі — пакінуць яе цяпер, у такі цяжкі момант». Тым не менш ракаўскую парафію пасля смерці мясцовага пробашча перадалі пад «шэфства» Чырвонага касцёла.

Нагадаем, што Чырвоны касцёл закрыты для вернікаў з 26 верасня 2022 года пасля падазронага інцыдэнту з нібыта пажарам у сакрыстыі. У той жа дзень адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Святары наведалі Чырвоны касцёл. Што яны там пабачылі

Каталікі папрасілі дапамагчы вырашыць пытанне Чырвонага касцёла чалавека, знаёмага з Ватыканам «як ніхто іншы»

Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк стаў дворнікам пры Чырвоным касцёле

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Штых/адказаць/
28.03.2023
[Рэд. выдалена]
1
Dendraryj/адказаць/
28.03.2023
відьмаявідьма, заглядванне ў чужы кашалёк, чужы рот - прыкмета непаўнацэннасці
17.05.2023
відьмаявідьма, //    Zavalniuk dapamagau adczynic stalouku dlja zabrakou .....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829