Знайсці
26.03.2023 / 18:1210РусŁacБел

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі ў выпадку размяшчэння Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

Беларускія прапагандысты заяўляюць, што наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі будзе гарантаваць мір

У твітары палітык адзначыў, што такі крок стане «безадказнай эскалацыяй і пагрозай для еўрапейскай бяспекі».

«Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕС гатовы адказаць новымі санкцыямі», — напісаў Барэль.

Нагадаем, размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі анансаваў у суботу, 25 сакавіка, Уладзімір Пуцін.

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца пра патрэбу неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.

Чытайце таксама:

«З дапамогай «ядзернай дубінкі» Пуцін хоча паказаць усяму свету, што імперыя вярнулася»

Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, зрабілі з Беларусі цэль для ўдару — Ціханоўская

Вайсковы аналітык: рашэнне расійскага камандавання пачаць зімовы наступ было памылкай і падарункам для Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
5
Алесь/адказаць/
26.03.2023
Цікава, а хто гэтыя their, якія мусяць спыніць размяшчэнне ядзернай зброі? Калі гэта беларускі народ, тады прашу патломачыць якім чынам гэта мажліва. Шаноўныя еўрапейцы, вы яшчэ вышэй плот на мяжы з Беларусю пабудуйце, можа тады гэтыя ракеты яго не здолеюць пераляцець. Працягвайце і далей дапамагаць ствараць з Беларусі Паўночную Карэю.
0
Старший шахматный мастер Кац/адказаць/
26.03.2023
Европейский конь делает местному режиму вилку : Москва - Пекин.Закроют все калитки на границах и шелковые штаны станут носить сами китайцы
0
Кацап/адказаць/
28.03.2023
Рыгор, не, гэта ж трэба штось зрабиць, а не у цеплым кабинете у брсядзець, А яшчэ прасцей, абмежаваць правы ды наогул дэскрыминаваць беларусау(привет науседа, не беспокойся, тебе достанецца тоже, если што) - мы жаш херои- штось забили, и усе ж винны у тым, што нарадзилися нават некаторыя ужо пасля 1994 года
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930