Знайсці
26.03.2023 / 00:5218РусŁacБел

Сахашчык: Мы павінны нешта зрабіць, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валерый Сахашчык даў першы каментарый наконт навіны пра тое, што Расія прыняла рашэнне размясціць у Беларусі тактычную ядзерную зброю.

«Гэтая заява азначае, што Пуцін хоча далей палохаць увесь свет, трымаць у напружанні, — сказаў Сахашчык, каментуючы навіну для тэлеканала «Белсат». — Я не думаю, што Пуцін здольны выкарыстаць такую зброю, але ўзровень небяспекі становіцца значна вышэйшым. І трэба будзе нешта нам рабіць, бо гэта ўжо зусім нядобра. Калі на гэта ідзе Лукашэнка, то ён падвяргае вялікай рызыцы народ Беларусі, і ён павінен за гэта адказаць. Гэта адназначна эскалацыя канфлікту».

«Мы павінны пачаць рабіць нейкія крокі, каб расійскім войскам у Беларусі стала вельмі некамфортна, каб у іх не было вялікага жадання тут знаходзіцца», — зазначыў прадстаўнік Аб’яднанага кабінета.

І гэта, на яго думку, мусіць быць нешта большае за дыверсію ў Мачулішчах.

Чытайце таксама:

Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Лондан/адказаць/
26.03.2023
Ядзерны пуцiнскi грыбок, Ты памыляешся ,грыбок. Гэбні ,як ты кажаш ,фіялетава да гэтага гаварлівага насельніцства фэйкавага штаба.А вось людзям ,якія наіўна чакалі ад іх дзеянняў-не ўсе адно.Людзі разачараваны і не хаваюць гэтага. Ганьба
1
Максим Дизайнер/адказаць/
26.03.2023
Молодец, Сахащик, умный мужик. Ничего они с РБ не сделают, это понятно.
27.03.2023
Pf127, Ну будешь ты на Окрестина только "па беларускi размауляць".  Что принципиально у тебя изменится? Ни-че-го. Ровно до того момента пока ты наконец не вылезешь из-под лавки и не начнёшь убивать врагов. Вот такой простой рецепт. Добровольно никто тебя не освободит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера