Знайсці
25.03.2023 / 23:265РусŁacБел

«Кідаючы смецце, не забудзься рохнуць». У Гомелі расставяць шыльды з выявай свінні

У Савецкім раёне Гомеля хутка з'явяцца незвычайныя шыльды з выявай свінні, якія будуць нагадваць гараджанам пра праблему няправільнай утылізацыі смецця, піша мясцовае выданне «Белка».

Шыльды камунальнікі расставяць у месцах неарганізаванага адпачынку на прыродзе, а на іх напішуць: «Кідаючы смецце, не забудзься рохнуць». Такім арыгінальным спосабам мясцовыя ўлады спадзяваюцца прыцягнуць увагу тых, хто часта пакідае за сабой смецце, выязджаючы на прыроду.

Першы эксперымент правядуць на тэрыторыі дарогі, якая будуецца са Шведскай горкі ў Любенскі мікрараён. Менавіта там найчасцей можна пабачыць сляды «культурнага» адпачынку на прыродзе, і рэгулярнае прыбіранне не дапамагае.

Устаноўкай згаданых шыльдаў камунальнікі спадзяваюцца, вядома, не вырашыць праблему смецця цалкам, але прынамсі скараціць яго колькасць.

Чытайце таксама:

Гамяльчук паскардзіўся чыноўніку на жудасны смурод з кватэры памерлага суседа. Што яму адказалі?

У Брэсце хочуць рабіць плітку з поліэтыленавых пакетаў

У Мінску перадумалі будаваць завод для спальвання смецця

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
0
Параска/адказаць/
26.03.2023
Чыстая Беларусь ! " а не свiнскiя лозунгi гэта не павага да грамадзян Беларусi
0
Жвір/адказаць/
26.03.2023
Тут гэта ўжо было, сьвіныя лычы глядзелі наўкол з постараў на кожным слупе, з адпаведным выхаваўчым надпісам. І што ? І нічога. Чысьцей не зрабілася, як сьмецілі, так і працягваюць. Чыста толькі там, дзе мятуць.
0
Сергей /адказаць/
26.03.2023
Поставьте баки под мусор для нормальных людей,а для быдла ни чего ни надо: смысла нет.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930