Знайсці
25.03.2023 / 21:32РусŁacБел

ЗША: Падтрымка дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай Беларусі трывала ўкаранёная ў каштоўнасцях нашай нацыі

Злучаныя Штаты прысвячаюць сённяшні дзень свабодзе палітзняволеных і «ўсіх беларусаў, якія заслугоўваюць ствараць сваю ўласную будучыню, вольную ад рэпрэсій» і «пуцінскага прымусу», заявіў галоўны намеснік прэс-сакратара Дзярждэпа ЗША Ведант Патэль.

Ведант Патэль. Фота: news.ucr.edu

«Нягледзячы на саўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны, смелыя беларусы працягваюць выступаць за незалежную, стабільную і дэмакратычную будучыню Беларусі», — адзначыў амерыканскі чыноўнік.

Паводле яго слоў, «перад абліччам жорсткага і сістэматычнага падаўлення рэжымам Лукашэнкі ўсіх слаёў беларускага грамадства беларускі дэмакратычны рух і грамадзянская супольнасць па-ранейшаму мужна рухаюцца наперад за свабодную Беларусь».

Патэль нагадаў пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, а таксама «захады па ўзмацненні падтрымкі дэмакратычнай Беларусі» і планы стратэгічнага дыялогу з «дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю».

Чытайце таксама:

Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпендыю для беларусаў

Ціханоўская: Мы просім выратаваць Беларусь ад Лукашэнкі

Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930