Знайсці
25.03.2023 / 21:1216РусŁacБел

Мітрапаліт Веніямін заклікаў беларускіх святароў маліцца за Кіева-Пячэрскую лаўру малітвай, папулярнай у акультыстаў

25 сакавіка мітрапаліт Веніямін разаслаў па ўсіх епархіях Беларускай Праваслаўнай Царквы цыркулярны ліст №1-04/031, у якім заклікаў «у цяперашні няпросты час, калі мы з вамі з'яўляемся сведкамі новых уціскаў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царквы, здзейсніць малітоўны подзвіг». Ініцыятыва «Хрысціянская візія», паглядзеўшы, які подзвіг маецца на ўвазе, вельмі здзівілася

«У надыходзячы нядзельны дзень, 26 сакавіка, на чацвёрты тыдзень Вялікага посту ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы пасля заканчэння Боскай Літургіі здзейсніць малебен з чытаннем канону малебнага да Прасвятой Багародзіцы, які спяваецца ва ўсякім смутку душэўным і абстаянні з дадаваннем асаблівых малітоўных прашэнняў на екценні аб міры ўсяго свету і аб гнаных дзецях Царквы Хрыстовай на ўкраінскай зямлі, якія дадаюцца да гэтага ліста», — прадпісаў сваім падначаленым Веніямін.

«Хрысціянская візія» звярнула ўвагу на тое, што ў згаданым дадатку да гэтага прадпісання ўтрымліваецца вядомая ў акультных колах так званая «малітва затрымання», кантэкстуалізаваная пад Украіну.

Поўны тэкст «малітвы затрымання» можна знайсці на розных акультных сайтах. Яе ў 1848 годзе нібыта напісаў невядомы нікому старац Пансофій Афонскі, які ўвогуле згадваецца ў гісторыі толькі ў сувязі з гэтай «малітвай затрымання» або «малітвай ад нячыстай сілы».

Гэтая малітва змяшчаецца ў зборніку розных стылізаваных пад праваслаўныя заклёнаў, замоў, магічных загавораў «Малітоўны шчыт праваслаўнага хрысціяніна».

Вось як гэтую малітву каментуе духоўнік і выкладчык Саратаўскай праваслаўнай духоўнай семінарыі протаіерэй Уладзімір Пархоменка:

«Уся малітва прасякнутая духам вядзьмарства. Гэта відаць ужо з тлумачэння, якое знаходзіцца перад самай малітвай затрымання: «Сіла гэтых малітваў ва ўтоенасці ад слыху і позірку людскога, у тайнадзействе яе». Падобныя рэкамендацыі якраз уласцівыя вядзьмарскім абрадам, а ніяк не праваслаўнай малітве…»

Нават на акультных сайтах, як адзначае «Хрысціянская візія», да гэтай малітвы звычайна прыпісваюць дысклеймер:

«Увага! Малітва затрымання лічыцца страшнай і небяспечнай, яна парушае некаторыя з біблейскіх правілаў. Таму звяртацца да яе прачытання варта толькі ў самых крайніх выпадках». 

Такімі крайнімі выпадкамі, напрыклад, лічацца наяўнасць у доме «барабашак» або «вянок бясшлюбнасці». «Але няўжо «барабашкі» завяліся ў Кіева-Пячэрскай лаўры», — іранізуе «Хрысціянская візія».

Чытайце таксама:

УПЦ Маскоўскага патрыярхату адмаўляецца сыходзіць з Кіева-Пячэрскай лаўры

УПЦ Маскоўскага патрыярхату да канца сакавіка мусіць пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
38
Ха-ха
24
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
17
0
відьмаявідьма/адказаць/
27.03.2023
Жвирблис,як вам не сорамна?
Веня ж аскет 
0
Жвирблис/адказаць/
27.03.2023
відьмаявідьма, Веня ловец туш человеческих.
0
Альфа/адказаць/
27.03.2023
веня кгбэшный волк в овечьей шкуре! «По делам их узнаете их». Вечный позор и презрение лжецу и лицемеру!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера