Знайсці
25.03.2023 / 18:167РусŁacБел

На цырымонію адкрыцця помніка аўтару бела-чырвона-белага сцяга прыляцелі нашчадкі ўратаваных ім людзей 

У Коўне 25 сакавіка ўрачыста адкрылі новы помнік на магіле вядомага беларускага дзеяча, інжынера Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які з'яўляецца аўтарам эскізу бела-чырвона-белага сцяга.

 

У цырымоніі ўзялі ўдзел праўнук інжынера Дуж-Душэўскага, а таксама нашчадкі яўрэяў, якіх стваральнік бела-чырвона-белага сцяга ўратаваў ад нацысцкага генацыду ў Другую сусветную вайну. Яны для гэтага адмыслова прыляцелі здалёк.

Цырымонія прайшла пад беларускімі і літоўскімі сцягамі з удзелам ганаровай варты. На ёй прысутнічала часовая павераная ў справах Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аста Андрыяўскене.

Выступае праўнук Клаўдыя Дуж-Душэўскага. Справа ад яго — паэтка Ванда Марціньш

Пры адкрыцці помніка было сказана некалькі прамоў, ад Офіса Святланы Ціханоўскай выступіў яе дарадца Аляксандр Дабравольскі.

Усяго на цырымоніі прысутнічала каля 120 чалавек.

З Вільні ў Коўна дзеля ўдзелу ў ёй прыехала цэлая аўтакалона пад бела-чырвона-белымі сцягамі.

На цырымоніі сярод іншых прысутнічалі оперная спявачка Маргарыта Ляўчук, прадюсар і прадстаўнік Рады культуры Аляксандр Чахоўскі, былы палітвязень Зміцер Фурманаў

Клаўдзій Дуж-Душэўскі (1891—1959) — сябра Рады БНР, аўтар праекта бела-чырвона-белага сцяга, архітэктар Літбудпраекта і дацэнт Ковенскага ўніверсітэта. Двойчы быў арыштаваны савецкімі ўладамі, вязень нямецкага канцлагера. За дапамогу яўрэям падчас Другой сусветнай вайны пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Літвы.

Чытайце таксама:

Як бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальным

«Наш сцяг тапталі і нішчылі, а ён жыве». Апошняе інтэрв'ю гісторыка Уладзіміра Ляхоўскага

Унук стваральніка бел-чырвона-белага сцяга: «Сцяг «фашысцкі»? Дзед уратаваў габрэйскую дзяўчынку з гета»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
78
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
0
Как-то раз поэт Басё Обижался на кисё: "Ссышь мне в тушь и гадишь в гэта, Хвост купирую, и всё"/адказаць/
26.03.2023
Ёсік, ёсць... я ведаю;)
а яшчэ ведаю, як мясцовыя казалі... габрэй - гэта чысты, а ж*д - мяшаны з мясцовымі
вось неяк так...
2
маленькая архітэктарка цемры (скарочана - мац)/адказаць/
26.03.2023
але.я амаль прыдумала новы сцяг
27.03.2023
Как-то раз поэт Басё Обижался на кисё: "Ссышь мне в тушь и гадишь в гэта, Хвост купирую, и всё",
а шо вы так баіцеся пісаць слова жыд. Яўрэяў і габрэяў прыдумалі за савецкім часам, бо ў расейскай мове гэта слова нецэнзурнае. Нельга пераносіць нормы адной мовы ў другую. Жыдамі ўсё жыцьцё былі для старэйшага пакаленьні і ніхто тут у нас у Заходняй Беларусі другога назова ня ведаў. І ніякія гэта не мяшаныя, а жыды самыя чыстакроўныя, яны заўсёды жылі паасобку. Усе нашыя суседзі, акрамя расейцаў, называюць жыдоў жыдамі, і мне не зразумела, навошта імпартаваць чужынскае слова, калі ёсьць спрадвечнае сваё.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930