Знайсці
25.03.2023 / 13:527РусŁacБел

«Каб нанесці максімальную шкоду». Дзмітрый Мядзведзеў заклікаў расіян красці заходні кантэнт

Намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў ухваляе спампоўванне недаступнага ў Расіі кантэнту заходніх праваўладальнікаў праз «правільныя» пірацкія рэсурсы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расійскім СМІ, фрагмент якога апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале, піша РБК.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота AP

«Ведаеце што? Шукайце правільных піратаў і спампоўвайце ў іх», — сказаў ён. Мядзведзеў прызнаў, што раней адмоўна ставіўся да гэтай ідэі як юрыст. «Цяпер я да гэтага стаўлюся паводле прынцыпу «што хацелі, тое і атрымалі». Хай яны, значыць, недабіраюць грошы», — растлумачыў намеснік старшыні Рады бяспекі.

Нядаўна расійскія ўлады абмяркоўвалі неабходнасць пазбавіць заходніх праваўладальнікаў часткі немаёмасных правоў, працягнуў намеснік старшыні Рады бяспекі.

Мядзведзеў дадаў, што сам бы «раскідваў» па сеціве падобныя матэрыялы, каб прычыніць праваўладальнікам, якія сышлі, «максімальны ўрон, каб яны збанкрутавалі».

Пасля пачатку вайны ва Украіне найбуйнейшыя галівудскія студыі (кінакампаніі Walt Disney Pictures, Warner Bros., Sony Pictures і інш.) сышлі з расійскага рынку, на іх долю ў пракаце прыходзілася амаль 70% рэпертуару кінатэатраў. Анлайн-кінатэатры, паводле ацэнкі інфармацыйна-аналітычнага агенцтва TelecomDaily, страцілі палову галівудскага кантэнту за год. Працу ў Расіі прыпынілі стрымінгавыя сэрвісы Netflix і Spotify. «Яндэкс.Музыка» і VK не змаглі дадаць у бібліятэкі апошнія рэлізы заходніх выканаўцаў, некаторыя заходнія артысты вырашылі выдаліць з расійскіх стрымінгавых платформаў і старыя трэкі. Кантракты на выпуск кніг з расійскімі выдавецтвамі перасталі заключаць некаторыя пісьменнікі, у тым ліку Стывен Кінг і Джоан Роўлінг.

«Пачну граміць вас як злачынцаў». Мядзведзеў падбадзёрыў расійскіх вайскоўцаў і прамыслоўцаў цытатамі са Сталіна

Мядзведзеў гатовы дайсці да межаў Польшчы, каб «знішчыць неанацызм дашчэнту»

Эксперт патлумачыў мэты радыкальных выказванняў Дзмітрыя Мядзведзева

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ёсік/адказаць/
25.03.2023
Глядзіш на чалавека - касцюм, паголены, водар прыемны. Прыйшоў дадому, распрануўся, і вылезла вонкава ўсё гаўно, якое ў ім ёсьць.
0
Dendraryj/адказаць/
25.03.2023
Скрэпненька. Ну і хто духоўны під...с?
0
Iгарка/адказаць/
26.03.2023
Вот что "синька" с человеком делает...А раньше-айфоны,кроссовки "Найк"...А ещё профессорский сын!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера