Пасля 15 сутак арышту на волю не выйшаў жыхар Гродна Павел Якубель
Мужчына быў затрыманы 10 сакавіка. У «пакаянным відэа» ён казаў, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у фэйсбуку і тэлеграме.
Пазней з'явілася інфармацыя пра тое, што мужчына арыштаваны на 15 сутак.
На відэа Павел таксама расказаў, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская. Дзяўчына распавядала, што пасля збіцця сілавікамі ў 2020-ым годзе страціла дзіця. Пазней яна з'ехала за мяжу. Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў BYPOL».
У лютым затрымалі цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.






Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Першае, што сказалі на допыце ў КДБ: распавядзём усім, што ты гей». Вядучы Сяргей Падсасонны — пра асабістае жыццё
 10
Кіраўнік Міншчыны прапанаваў частку пакояў у гасцініцах Мінскай вобласці пераабсталяваць у арэнднае жыллё
 5
Лукашэнка выклікаў да сябе Качанаву
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера