Знайсці
24.03.2023 / 22:106РусŁacБел

Аўтарка «крынжу» Еўфрасінні Полацкай стварыла мерч для гурта Naviband

Мастачка Алена, якая нядаўна прыдумала крынжавыя футболкі з Еўфрасінняй Полацкай, намалявала класны прынт для мерчу групы Naviband. На футболках — кола агляду з парку Горкага як адзін з сімвалаў Мінска і радок з песні «Свяці», піша CityDog.io.

Як расказала сама мастачка ў каментары CityDog.io, прапанова аб супрацоўніцтве паступіла ёй ад гурта менавіта пасля паста з футболкай пра «крыж-крынж».

«Яны мне адразу расказалі, што ў ілюстрацыі для футболак хацелі б абыграць кола агляду з парку Горкага, якое ёсць і ў кліпе на песню «Свяці». Я паглядзела кліп некалькі разоў, і мне вельмі запаў радок «Дзе мае сонца будзе свяціць?».

Мне гэтыя словы здаліся суперактуальнымі ў цяперашніх рэаліях. Падумалася, што кола само як сонца і той самы маяк, асабліва для беларусаў, для мінчукоў і тых, хто вымушана апынуўся ўдалечыні ад дома.

Наогул складана апісаць словамі тое, што маляваў з пэўнымі думкамі і пачуццямі. Мне здаецца, што гэтыя словы пра сонца і кола, якое для нас як сімвал Мінска і дома, з прамянямі, як у сонца, вельмі ўпісаліся ў агульную канцэпцыю мерчу».

Чытайце таксама:

Куды пайсці ў выхадныя 24—26 сакавіка ў Мінску, Варшаве, Вільнюсе і іншых гарадах, дзе жывуць беларусы

«Сюды ходзяць заможныя людзі, а вы ім замінаеце». Як цяпер жыве першы ГЦ «Карона» ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
25.03.2023
Из кринжа вышел кринж. Как-то очень уж не очень(
0
маятваяніпанімай/адказаць/
26.03.2023
аўтар ЧАГО? стварыла ШТО? гэта беларуская газета?
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.03.2023
Стерильненько, как и все памяркоунае
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930