Знайсці
24.03.2023 / 20:373РусŁacБел

Памочніка Мясніковіча вызвалілі з СІЗА КДБ

Праваабаронцы атрымалі інфармацыю, што сёння на волю выйшаў памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Дзмітрый Шадко, паведамляе «Вясна».

Дзмітрый Шадко быў затрыманы 9 сакавіка па справе дыверсіі ў Мачулішчах, пасля з'явілася інфармацыя, што яго абвінавачваюць паводле арт. 289 КК — «Тэрарызм». Акалічнасці вызвалення праваабаронцам невядомыя.

Таксама на волю выйшлі яшчэ два чалавекі, што былі затрыманыя нібыта з-за датычнасці да дыверсіі ў Мачулішчах, — гэта Ілья Кабанаў і Руслан Маслянкоў. Іх затрымалі 4 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Белачупакабра/адказаць
24.03.2023
Тры тыдні ў турме без суду... І прыстасаванцу гэта не перашкодзіць далей абслугоўваць свайго гаспадара. Фу...
24.03.2023
Эммм... А кто-то ожидал другого? Как говаривал итальянский диктатор "Друзьям всея врагам - закон"
2
30 Сёмы/адказаць
25.03.2023
Здарылася страшная памылка, але таварыш сталін разабраўся. А мог бы рэабілітаваць пасмяротна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера