Знайсці
24.03.2023 / 11:073РусŁacБел

У Кіеве будзе вуліца Уладзіміра Караткевіча

Дэпутаты Кіеўскай гарадской рады на пасяджэнні 23 сакавіка перайменавалі яшчэ 16 тапонімаў, назвы якіх звязаныя з Расіяй і савецкім мінулым.

У тым ліку вуліца Дабралюбава будзе называцца імем беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

«На працягу дзесяцігоддзяў Крэмль спрабаваў навязаць украінцам сваю перавагу, і гэта выразна было адлюстравана ў назвах гарадскіх аб’ектаў. Расія адкрыта перакрыўляла гістарычныя падзеі і знішчала ўкраінскую культуру. І падчас поўнамаштабнай вайны гэта выразна ўсё ўсвядомілі. Ужо год гарадскія ўлады сумесна з грамадскасцю ў сталіцы праводзяць маштабны працэс дэрусіфікацыі. У нас ёсць свае паэты, філосафы, навукоўцы, грамадскія дзеячы і героі, якія ў розныя перыяды працавалі на карысць і абаранялі наш горад, краіну ў цэлым», — напісаў сакратар Кіеўскай гарадской рады Уладзімір Бандарэнка.

Усяго ў Кіеве перайменавана ўжо 288 аб'ектаў.

Уладзімір Караткевіч вучыўся ў Кіеве і нават нейкі час працаваў у школе. У Кіеве каля беларускага пасольства ёсць помнік пісьменніку.

Варта зазначыць, што ў Мінску няма ні помніка, ні вуліцы імя пісьменніка, а вуліца Караткевіча названа ў гонар падпольшчыка.

Уладзімір Караткевіч. Сакрэты культавага пісьменніка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
24.03.2023
Ëсць толькі у́ Воршы ганебная руска(!!!!!!!)моу́ная шыльдачка на будынку нейкай школы.... І у́сë...
24.03.2023
У Гародни есць вулица Караткевича
0
Really /адказаць/
24.03.2023
Дзякуй Украіна! У вольнай Беларусі будуць вуліцы ў ганар ўкраінскіх пісьменнікаў, літаратараў, а так сама герояў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера