Знайсці
24.03.2023 / 09:15РусŁacБел

Па Сеуле тры гадзіны гуляла зебра. Жывёла збегла з мясцовага заапарка, але яе ўдалося вярнуць

З заапарка Сеула збег самец зебры, які на працягу трох гадзін разгульваў па вуліцах паўднёвакарэйскай сталіцы, спрабуючы пажывіцца змесцівам смеццевых бакаў, піша Бі-бі-сі.

Жывёла па імені Сера (па-карэйску гэта азначае «Вертыкаль») уцякла з заапарка ў чацвер вечарам. Паведамляецца, што зебра праламала драўляную агароджу вальера і адправілася на шпацыр.

Жыхары горада зрабілі мноства відэа, на якіх Сера ходзіць па вуліцах, запоўненых машынамі і людзьмі, і перыядычна зазірае ў бакі са смеццем.

У выніку супрацоўнікі заапарка змаглі загнаць зебру ў адну з вузкіх вуліц, а затым стрэлілі ў яе капсулай са снатворным. Жывёла заснула, яе змясцілі ў грузавік і адправілі назад у заапарк.

Сера мае ўсяго каля двух гадоў — ён нарадзіўся ў Сеульскім заапарку ў 2021 годзе.

Па словах супрацоўнікаў заапарка, стан здароўя жывёлы цяпер здавальняючы.

На сайце заапарка Сеула сказана, што ў ім утрымліваецца больш за 400 жывёл 38 розных відаў.

Зебра ў ЗША адкусіла руку гаспадару, а потым накінулася на паліцэйскіх

У Магілёўскім заасадзе нарадзілася зубраня

Стала вядома, як каты маніпулююць людзьмі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера