У Мінск прыедзе міністр замежных спраў Зімбабвэ
Міністр замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрык Шава 26-30 сакавіка наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Алейніка і часовага паверанага ў справах Зімбабвэ ў Беларусі Кудакваша Лоўрэнса Ганіва.
Падчас сустрэчы, як паведамляецца, абмяркоўваўся графік планаваных двухбаковых мерапрыемстваў і змястоўнае напаўненне будучага візіту. Бакі таксама «абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і канстатавалі інтэнсіфікацыю беларуска-зімбабвійскага ўзаемадзеяння».
Асаблівы акцэнт быў зроблены на выкананні дамоўленасцяў, дасягнутых па выніках візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ.
Раней Лукашэнка казаў, што ў Беларусь неўзабаве мае дзеля нечага прыехаць жонка зімбабвійскага прэзідэнта Аксілія Мнангагва.
А ў канцы студзеня сам Лукашэнка з вялікай дэлегацый, у тым ліку з Ірынай Абельскай, сваёй былой лекаркай і меркаванай маці Мікалая Лукашэнкі, пабываў у Зімбабвэ.
Чытайце таксама:
Першая лэдзі Зімбабвэ прыедзе ў Беларусь





