Знайсці
23.03.2023 / 20:2522РусŁacБел

Івонка Сурвіла: Я вельмі задаволеная, калі бачу, што Ціханоўскую прымаюць і слухаюць

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла напярэдадні чарговай гадавіны з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі дала інтэрв'ю «Радыё Свабода», дзе сярод іншага выказалася пра сваё стаўленне да Святланы Ціханоўскай і яе працы і заклікала да таго, каб ставіць агульныя інтарэсы вышэй за асабістыя амбіцыі.

Івонка Сурвіла са Святланай Ціханоўскай. Лістапад 2022 года

Івонка Сурвіла з цеплынёй згадала пра сустрэчу з Ціханоўскай падчас яе мінулагодняга візіту ў Канаду:

«Па-першае, яна мне вельмі падабалася як чалавек, цудоўная асоба. І мы вельмі прыемна правялі час разам з яе групай — і яе дэлегацыя, і наша дэлегацыя. Думаю, што ў яе таксама засталіся вельмі добрыя ўспаміны — як і ў мяне.

З пункту гледжання працы — мы ім памагаем усюды, дзе можам, падтрымоўваем усюды, дзе можам. Я ўважаю, што Святлана цяпер мае цудоўнае месца, каб абвяшчаць ўсяму свету пра Беларусь,

пра няўдзел беларускага народа ў вайне з Украінай. Яна мае падмурак, якога мы не мелі ніколі — гэта 2020 год, калі свет пабачыў, што беларускі народ змагаецца супраць дыктатуры і за сваю волю. Гэтыя бела-чырвона-белыя сцягі, якія я прыпамінаю вельмі частка, каб пацешыць сябе, калі бачу, што робіцца цяпер.

Мы паказалі свету, што чакаем на вызваленне. Для Святланы гэта падмурак, на які яна можа абапірацца, каб рабіць сваю працу. І я вельмі задаволеная, калі бачу, што яе прымаюць і слухаюць».

Івонка Сурвіла не змагла прыгадаць сярод дзейных сябраў Рады БНР людзей, якія не падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую. А пры канцы заклікала беларусаў аб'ядноўвацца перад абліччам агульных выклікаў:

«Асабліва важна, каб мы неяк знайшлі спосаб жыць у згодзе, так, як гаворыць наш дарагі сябра Бяляцкі. Каб мы дагаварыліся, што якія б ні былі асабістыя непаразуменні між людзьмі, каб адно было найважнейшае — гэта вольная незалежная Беларусь».

І правяла паралель з нядаўняй еўрапейскай гісторыі:

«Так як некалі ў Францыі 10-15 гадоў таму была небяспека, што выберуць вельмі непрыемнага чалавека, Ле Пэна, у прэзідэнты. Ведаеце, тады было такое пачуццё ў Францыі, што кожны француз, нават найгоршыя ворагі Жака Шырака, галасавалі за Шырака, таму што яны хацелі выратаваць Францыю. Я вось так хацела б, каб такое пачуццё было і ў Беларусі».

Чытайце таксама:

Рада БНР заснавала медаль «Пагоні». Ім узнагародзяць беларусаў, загінулых падчас пратэстаў і ва Украіне

Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
пра рок/адказаць/
24.03.2023
Stinky Pinky , в том-то и дело, что неслучайная...
см. youtube.com/watch?v=23giorjh4kg - Пратэстанцкі пастар на малітоўным спатканні ў Латвіі ў 2019 годзе прадказаў рэвалюцыйныя падзеі ў Беларусі ў 2020-м, прыход "мужа і жонкі" і назваў імя "Святлана". за год да...
24.03.2023
[Рэд. выдалена]
0
Anatol Starkou/адказаць/
24.03.2023
"Тогда многое станет понятно".Например то, что с 50-х годов=около 70 лет стало понятно с этой Радой БНР. А именно: "Не в коня корм".Рада (сталыя чальцы) ужывую не бачылі камунізма ў БССР, але змагаліся з ім з Захаду ледзь не тыя 70 гадоў запар. Пасля таго, як у нас на Беларусі камунізм прыказаў доўга жыць, і стала незалежная БССР / РБ (1990-91), дык Рада па-ранейшаму працягвала змагацца супраць БССР і яе народа. І тут, блін, як на бчб шчасце Рады, адраджэнцы прывялі да ўлады былых бальшавікоў і пасадзілі ў крэсла прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнку (1994). Рада ізноў стала змагацца. Cупраць РБ, Лукашэнкі і выбару беларускага народа.И вашему Комитету (ці што там у вас?) американского корма хватит на тыя ж 70 гадоў. А менавіта: сыйдзе Лукашэнка і народ абярэ новага кіраўніка РБ, дык будзеце змагацца супраць новага кіраўніка, супраць РБ і беларускага народа. Такі корм вырабляе палітыка ЗША ў адносінах да беларусаў і РБ. Іншага няма
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930