Знайсці
23.03.2023 / 19:112РусŁacБел

38 краін АБСЕ перазапусцілі Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі

23 сакавіка 38 краін-удзельніц АБСЕ выступілі з сумеснай заявай, у якой абвясцілі пра паўторны зварот да Маскоўскага механізму ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

У заяве гаворыцца, што краіны, якія падпісалі зварот, занепакоеныя «жудасным і пастаянным пагаршэннем сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», задакументаванымі ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, прадстаўленым 22 сакавіка 2023 года.

Маскоўскі механізм у дачыненні да Беларусі ўжо запускалі ў 2020 годзе, рэжым Лукашэнкі цалкам праігнараваў гэтыя рэкамендацыі, адзначаецца ў заяве.

«Больш за тое, беларускія ўлады распачалі далейшыя дзеянні, якія пагаршаюць і пашыраюць нашу заклапочанасць з нагоды выканання Беларуссю абавязацельстваў у галіне чалавечага вымярэння ў рамках АБСЕ, у тым ліку за кошт садзейнічання агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны», — гаворыцца ў заяве

«Маскоўскі механізм» АБСЕ — метад працы АБСЕ ў галіне чалавечага вымярэння, зацверджаны ў 1991 годзе. Ён прадугледжвае магчымасць накіравання экспертных камісій для надання дзяржавам-удзельніцам дапамогі ў вырашэнні канкрэтных пытанняў або праблем, звязаных з чалавечым вымярэннем.

Чытайце таксама:

Вашынгтон аб’явіў «стратэгічны дыялог» з дэмсіламі Беларусі. Што гэта значыць і чаму толькі з канца года?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Ёсік/адказаць/
23.03.2023
Зноў заклапочанасць. Абнеслі па межах калючым дротам, зачынілі ўсе пераходы на мяжы, пакуль у турме сядзяць за стужкі, песьні, сцягі, думкі - аніякай размовы. А то пачынаеце аб угнаеннях, танным паліве ды іншай моркве мусоліць. Жывем па грудзі ў гаўне, і надалей так будзем, пакуль не зразумее народ, што не такія мы зломкі і недарэкі, што самі не можам кіраваць сваёй краінай. Покуль з глуздоў не знішчым А хто, як ні ён, не будзе тутака вольнай Беларусі.
0
чижик-пыжик з Таборовей/адказаць/
23.03.2023
Ён прадугледжвае магчымасць накіравання экспертных камісій для надання дзяржавам-удзельніцам дапамогі ў вырашэнні канкрэтных пытанняў або праблем, звязаных з чалавечым вымярэннем.

Это не для колхозного агрофюрера.... Только Полк Калиновского это понимает....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930