Лабараторыі Synevo канчаткова перайшлі пад расійскі Helix
Сетка медыцынскіх лабараторый Synevo ў Беларусі канчаткова перайшла пад кіраванне расійскай Helix. Лабараторныя пункты сталі мяняць шыльды, цяпер там пазначаныя адразу два брэнды, напісала Tochka.by.
Як паведамілі журналісту Tochka.by у інфармацыйнай службе сеткі, працэс пераходу пад кіраванне Helix пачаўся яшчэ ў лютым.
«Паступова ўсё ідзе. Мяняюцца шыльды. Але працуем як раней, усе паслугі захоўваюцца», — адзначыла супрацоўніца кампаніі.
На пытанне, што змянілася ў працы лабараторый, адказалі, што «толькі рэактывы для правядзення аналізаў будуць расійскія».
Пунктаў жа лабараторыі нібыта не толькі не стане менш, але плануецца адкрываць яшчэ і дадатковыя.
Чытайце таксама:
Беларускія лабараторыі Synevo неўзабаве перажывуць рэбрэндынг і пераход на расійскія стандарты





