Знайсці
26.02.2024 / 15:46РусŁacБел

Навукоўцы расшыфравалі ДНК Бетховена і раскрылі некаторыя таямніцы

Групе навукоўцаў з Германіі і Вялікабрытаніі ўдалося па пасме валасоў расшыфраваць ДНК нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена. Вынікі даследавання апублікавалі ў часопісе Current Biology. 

Пасма валасоў, вядомая як «пасма Штампфа», у лабараторыі Інстытута Макса Планка. Па меркаванні навукоўцаў, яна належыць кампазітару. Фота: Анці Тылякоў / AP

Даследчыкі на чале з навукоўцам з Кембрыджскага ўніверсітэта Трыстанам Бегам прааналізавалі пасмы валасоў, якія захоўваліся ў прыватных калекцыях і нібыта належалі Бетховену. Усяго пасмаў было восем, але ў часе даследавання аўтэнтычнымі прызналі толькі пяць. Навукоўцы вылучылі з іх ДНК для аналізу.

Генетыкі не змаглі знайсці дакладную прычыну глухаты Бетховена або праблем кампазітара са страўнікава-кішачным трактам. Навукоўцам таксама не ўдалося высветліць дакладную прычыну смерці, аднак яны дазналіся, што

у Бетховена была генетычная схільнасць да захворванняў печані (гэта пагаршалася прыхільнасцю да алкаголю), а ў канцы жыцця ён быў інфікаваны гепатытам B.

Даследчыкі адзначаюць, што папярэднія аналізы, пасля якіх высоўвалі гіпотэзу, што ў Бетховена было атручэнне свінцом, аказаліся заснаванымі на ўзоры, які наогул не належаў Бетховену. Больш за тое, волас наогул быў жаночым.

Каманда таксама прааналізавала генетыку жывых сваякоў Бетховена ў Бельгіі, але не змагла знайсці супадзенняў па Y-храмасоме ні ў аднаго з іх. Навукоўцы лічаць, што гэта звязана з тым, што прынамсі адзін раз у сям'і Бетховена па бацькоўскай лініі адбылося нараджэнне пазашлюбнага дзіцяці.

Даследаванне правялі навукоўцы з Кембрыджскага і Бонскага ўніверсітэтаў, Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі Макса Планка і іншых ВНУ.

Як вядома, Бетховен нарадзіўся ў 1770 годзе і бліжэй да 30 гадоў пачаў губляць слых, а пасля 40 страціў яго амаль цалкам. Таксама ён пакутаваў ад шматлікіх праблем страўнікава-кішачнага тракта, галаўных боляў. Пры гэтым ён працягваў ствараць музыку, аднак іграць на фартэпіяна ўжо не мог. Кампазітар памёр, калі яму было 56.

Аб прычынах смерці кампазітара пачалі спрачацца практычна адразу, аднак за два стагоддзі прыйсці да адназначнай высновы так і не ўдалося. Даследаванні грунтаваліся галоўным чынам на дакументальных крыніцах, сярод якіх лісты Бетховена, дзённікі і зборнікі гутарак, а таксама аповеды сучаснікаў кампазітара, уключаючы запісы лекараў, справаздачы аб анатаміраванні і апісанні касцявога матэрыялу пасля эксгумацый у 1863 і 1888 гадах.

Чытайце яшчэ:

Імаверны аўтар невядомага шэдэўра — Рафаэль. Гэта даказала тэхналогія распазнавання твараў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930