Знайсці
23.03.2023 / 15:442РусŁacБел

«Халады яшчэ вернуцца» — сіноптыкі пра надвор'е на канец сакавіка

Канец сакавіка і пачатак красавіка ў Беларусі будуць халоднымі, распавяла сёння прадстаўніца Гідрамета Таццяна Чатырка.

Чакаецца, што тэмпературны фон істотна панізіцца 28 сакавіка. У нашу краіну пачне паступаць вельмі халоднае паветра са Скандынавіі.

«Так што вяртанне халадоў яшчэ будзе. Канец сакавіка і пачатак красавіка будуць халоднымі. Такіх цёплых дзён, як цяпер, у гэты перыяд не будзе», — сказала Таццяна Четырко.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, да канца гэтага тыдня і на пачатку наступнага тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ва ўладзе атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Таму без ападкаў у выглядзе дажджу не абыдзецца. Аднак тэмпературы будуць павышаныя.

Але з аўторка пахаладае. Будзе нават снег, мокры снег, дождж. Уначы будзе ад мінус 3 да плюс 4, па ўсходзе — плюс 5-8 градусаў. Днём будзе ад нуля да плюс 7, па ўсходзе — плюс 8-12.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
1
0
Жвір/адказаць/
23.03.2023
Злавіць бы гэтую паганку-старуху Зіму, ды адцягаць як мае быць за космы ! Які нахрэн сьнег, калі бэз ужо пупышкі надзьмуў, вясновыя кветкі да жыцьця прысьпелі, птушкі з выраю павярталіся ? Ух і гадасьлівая баба, гэтая Зіма!...
2
зяма/адказаць/
24.03.2023
все видели? все это видели?
и этот человек потом будет говорить, что любит птичек и котиков...
Жір, откуда такая агрессия? у вас все дома?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930